Два гады ў СШ №3 дзейнічае маладзёжны клуб “Адраджэнне”. Яму 15 кастрычніка 2010 года прысвоены статус установы ЮНЕСКА за ўдзел у мерапрыемствах, якія праводзіць гэтая міжнародная арганізацыя і адпаведная беларуская асацыяцыя. Вучні праходзілі навучанне ў маладзёжных акадэміях, адпачывалі ў лагеры “Маладзёжных магчымасцей” пад Мінскам, у валанцёрскім лагеры “Спадчына Радзівілаў” у Нясвіжы. Яны ўдзельнічалі ў міжнароднай маладзёжнай канферэнцыі “Беларуская мадэль ААН”, у семінары па біяэтыцы і экалагічных праблемах, пабывалі на фэсце “Унікальная мова маладзёжных зносін”, на выніковай канферэнцыі клубаў ЮНЕСКА ў Гомелі. Нядаўна вучань нашай школы Арцём Уланаў вярнуўся з лінгвістычнага лагера “Мост нямецкай мовы”.
У мінулым навучальным годзе СШ №3 наведаў старшыня Беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА Д. Ю. Субцэльны. Сёлета прыязджаў віцебскі клуб “Прадслава”. Сустрэчы адбыліся цікавыя і запамінальныя. Наш клуб не толькі ўдзельнічае ў мерапрыемствах па планах Асацыяцыі, але і сам іх праводзіць. Так, у суботу, 28 мая ў нас адбыўся маладзёжны міні-фэст. Школьнікі самі прыдумалі яго праграму і нумары. Гледачам былі прадстаўлены ўрачыстая частка з канцэртнымі нумарамі і рабочая з непасрэднымі маладзёжнымі зносінамі. Дзейнічалі 3 секцыі: экалагічная “Вада — гэта бяда?”, здаровы лад жыцця “Моладзь супраць СНІДу”, культура англамоўных краін “Англійская мова ў маладзёжным асяродку”. Вядучымі мерапрыемства для вучняў старэйшых класаў былі Ілля Шыдлоўскі і Насця Суботка.
Цяпер членамі клуба з’яўляюцца Андрэй Грыгор’еў, Дзіма Касевіч, Уладзіслаў Вайдашэвіч, Наташа Варонька, Ліка Болтач, Антон Анецька, Ігар Дзярко, Андрэй Булаўскі, Насця Колас, Сяргей Вішнеўскі, Саша Пацеенак, Дзіма Мішчанка, Юра Кашкур, Насця Суботка і іншыя. Ім дапамагаюць настаўнікі Л. Г. Лапкоўская, Т. Г. Крук, Г. А. Урбановіч, А. Г. Тычко, В. А. Ермалёнак. Падтрымлівае адміністрацыя ў асобе В. Г. Атрошка, В. Н. Федуковіч, Л. Ф. Пракоф’евай добрымі парадамі і ідэямі.
На здымках:Сустрэча Д. Ю. Субцэльнага ў СШ №3. Члены клуба.