Авторизация
 

Конкурс “Бітва DJ” прайшоў упершыню ў Міёрах і сабраў восем каманд

 Суботнім красавіцкім вечарам у раённым Доме культуры адбылася бітва. Удзельнікі сышліся не ўрукапашную. Іх зброя – музычныя кампазіцыі. Вучні школ райцэнтра “зажигали” на пазітыве і з энтузіязмам.

УДЗЕЛЬНІКІ – школьнікі 7 – 11 класаў. Кожная каманда прапаноўвала дыскатэку на свой лад. Юныя дыджэі самастойна падбіралі музыку, прадумвалі конкурсы. У кожнага дуэта (выступалі ў асноўным парамі) 20 хвілін, каб пазабавіць залу і запомніцца журы. Праграму ацэньвалі па шасці крытэрыях. У тым ліку рэпертуар, работа з публікай, культура выступлення. Максімальная ацэнка за кожны пункт – 10 балаў.


– Большасць канкурсантаў – наведвальнікі гуртка вядучых дыскатэк пры раённым Доме культуры. Вядзе яго кіраўнік музычнай часткі дыскатэк Яўген Кажан. Ён дапамагаў удзельнікам рыхтавацца да конкурсу, у прыватнасці – працаваць з гукам. Лічу, мерапрыемства было цікавым і для юных дыджэяў, і для іх групы падтрымкі, – расказвае адзін з арганізатараў “Бітвы DJ” Алена Шангіна. – Гэты конкурс – магчымасць для юных меламанаў рэалізаваць творчы патэнцыял, а для балельшчыкаў – актыўна адпачыць і знайсці новых сяброў. Плануем, што спаборніцтва стане традыцыйным.


 МУЗЫКА розных накірункаў гучала падчас бітвы. Найчасцей – сучасныя танцавальныя кампазіцыі. Вярнулі ў мінулае дыджэі Jatll і Джостарс (адзінаццацікласнікі з СШ № 2 Уладзімір Нежывінскі і Аляксандр Васюковіч) з праграмай “Назад у 90-я”. Пад хіты “Руки вверх” і “МГК” танцавала ўся зала.


Кожная каманда забаўляла конкурсамі. Кіданне CD-дыскаў, народны бодзі-арт, танцавальныя спаборніцтвы… Музычным перамір’ем стала выступленне Яўгеніі Шук і гурта “Щеглы”.


ДЫПЛОМЫ ўдзельнікаў і салодкія падарункі дасталіся кожнай камандзе. Пераможцам – памятныя прызы. Глядацкія сімпатыі заваявала васьмікласніца з СШ № 2 Алеся Сіротка – адзіная дзяўчына на бітве дыджэяў. Трэцяе месца прысудзілі сямікласнікам СШ № 3 імя Я. Томкі Віталію Нарэйку і Дзмітрыю Казлоўскаму за “Сучасную дыскатэку”. Праграма “Назад у 90-я” на другой пазіцыі. Максімальныя 60 балаў набралі дыджэі Грэк і Абалеффка – старшакласнікі Мікіта Грэцкі і Ягор Абалевіч з СШ № 3 імя Я. Томкі – з праграмай “Free Music”.
Пацікавімся ўражаннямі ў аднаго з пераможцаў.


– Эмоцый шмат. Хочацца па- дзякаваць арганізатарам конкурсу за магчымасць паўдзельнічаць у чымсьці новым. Рыхтаваліся самастойна за месяц. У фінале праграмы ўжывую спявалі песню, а дзяўчаты з калектыву “Азарт” падтанцоўвалі, – расказвае Ягор Абалевіч. – З гэтага года ў РДК ладзяць школьныя дыскатэкі, кожную суботу праводзім іх з Мікітам. Нас многія ведаюць. Таму на перамогу разлічвалі. Цікава было назіраць за выступленнямі іншых каманд, бо да конкурсу свае праграмы трымалі ў сакрэце.


УВОСЕНЬ “Бітва DJ” пройдзе на абласным узроўні. Дыджэі Грэк і Абалеффка паедуць змагацца за Міёрскі раён. Пакуль прадоўжаць адточваць майстэрства ў правядзенні дыскатэк.

Фота прадастаўлена Міёрскім РДК.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 624
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 088
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 50 880
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 925
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 668
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 463
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 422
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 мая 2019
Герман, Денис, Иван, Петр, Федор, Евдокия, Семен, Филипп

Именины 24 мая 2019
Александр, Иосиф, Кирилл, Константин, Михаил, Ростислав

Госці краін
free counters
Партнеры сайта