Авторизация
 

Пра будні курсантаў Ваеннай акадэміі распавядалі міёрскім старшакласнікам

 Выпускнікі Ваеннай акадэміі ўпэўнена глядзяць у будучыню. Якасная адукацыя, гарантыя працаўладкавання, перспектывы кар’ернага росту. І пры звальненні ў запас без справы не застанешся. Пра гэта расказваў школьнікам палкоўнік у адстаўцы, кандыдат ваенных навук, дацэнт Аляксандр БЛАГАВЕСТАЎ. 25 лютага прадстаўнік ВНУ завітаў да міёрскіх старшакласнікаў разам з ваенным камісарам Міёрскага райваенкамата Сяргеем ЖАБЁНКАМ і намеснікам пракурора раёна Аляксандрам МАРЦІНЧЫКАМ.

РАСПОВЯД пра будні курсантаў суправаджалі фотаслайды. На здымках — зенітна-ракетныя ўстаноўкі, штурм будынка, верталёты, захват аўтамабіля, старт ракет, разведчыкі на паласе перашкод. Аляксандр Благавестаў пазнаёміў школьнікаў з факультэтамі, дзе рыхтуюць будучых абаронцаў Айчыны, расказаў пра асаблівасці навучання, магчымасці самаразвіцця. З курсантамі працуюць высокакваліфікаваныя выкладчыкі, ва ўстанове развітая вучэбна- матэрыяльная база, шмат увагі надаюць спорту. Дадаткова праходзяць праграму падрыхтоўкі вадзіцеляў катэгорыі “С”. Аляксандр Іванавіч акцэнтаваў увагу, што курсанты Ваеннай акадэміі знаходзяцца на поўным дзяржзабеспячэнні. Атрымліваюць харчаванне, абмундзіраванне, стыпендыю. Кожнаму выпускніку гарантуецца працоўнае месца. На ўласным вопыце падпалкоўнік у адстаўцы ўпэўніўся, што з ваеннай адукацыяй можна самарэалізавацца і ў грамадзянскім жыцці.


  ЯК заўважыў ваенны камісар Сяргей Жабёнак, калі курсантамі акадэміі стануць далёка не ўсе, то служыць у войску давядзецца большасці. І знойдуцца тыя, хто паспрабуе пазбегнуць абавязку. Чым гэта пагражае, патлумачыў намеснік пракурора раёна Аляксандр Марцінчык. За ўхіленне ад прызыву на воінскую службу прадугледжаны адміністрацыйная і крымінальная адказнасць. Да апошняй за 2017 і 2018 гады прыцягнуты чатыры грамадзяніны. У студзені 2019-га суд разгледзіў яшчэ адну крымінальную справу па артыкуле 435 КК “Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу”. Па словах намесніка пракурора, вінаватыя шкадавалі пра свае ўчынкі. Лепш адслужыць, чым мець непрыемнасці з законам, рэха якіх доўга адгукаецца.


Напрыканцы сустрэчы школьнікі маглі задаць гасцям пытанні, што іх цікавілі.

МАЙЦЕ НА ЎВАЗЕ
Для паступлення ў Ваенную акадэмію неабходна да 1 красавіка звярнуцца ў ваенны камісарыят па месцы жыхарства і прайсці прафесійны адбор. Абітурыенты здаюць ЦТ па беларускай (рускай) мове, матэматыцы і ў залежнасці ад абранай спецыяльнасці — па фізіцы ці гісторыі Беларусі.

ДЛЯ ДАВЕДКІ
Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь створана згодна з Указам Прэзідэнта ад 17 мая 1995 года на аснове двух вучылішч — Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага і Мінскага вышэйшага ваеннага каманднага. У ВНУ рыхтуюць афіцэраў для Узброеных Сіл, унутраных войск, Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Асноўныя структурныя падраздзяленні ўстановы — адзінаццаць факультэтаў. На сем з іх могуць паступаць выпускнікі школ. Гэта агульнавайсковы, сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання, супрацьпаветранай абароны, ваеннай разведкі, авіяцыйны, унутраных войск, ракетных войск і артылерыі, ракетна-артылерыйскага ўзбраення.

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 14 апреля 2021
Ефим, Иван, Макар, Сергей, Мария

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта