Авторизация
 

26 чэрвеня — Дзень моладзі
Любіць вучыцца
Ясны погляд блакітных вачэй сведчыць пра шырокую душу Вадзіма Грыгор’ева. Аматар футбола і музыка, добра спявае і адказна выконвае даручэнні. Дзесяцікласнік СШ №1 паспявае ўсюды. З першага класа ён наведваў секцыю па футболу ў ДЮСШ, затым у трэцім дадалася школа мастацтваў. Вось так — нагрузка трох школ на адны хлапечыя плечы. Выкладчыкі адзначаюць, што Вадзім умее арганізаваць дзень, а пачатую справу абавязкова давядзе да канца.

У маі гэтага года ён закончыў фартэпіянна-скрыпічнае аддзяленне школы мастацтваў. Аднак з музыкай развітвацца не думае. Акампаніруе ансамблю скрыпачоў. Крыху раней, са шкадаваннем узгадвае хлопец, рассыпалася іх футбольная каманда ДЮСШ, якая выступала за гонар раёна на абласных і міжнародных турнірах. Так адбылося з-за занятасці хлопцаў, ад футболу тады прыйшлося адмовіцца і яму. Месцы займалі дастаткова высокія: другое на абласных спаборніцтвах на прыз “Скураны мяч” (каманда хлопчыкаў 1994-1995 гадоў нараджэння), першае — на адкрытым турніры ў Наваполацку. Добра запомнілася Вадзіму паездка з татам у Мінск на матч Англія — Беларусь у 2009 годзе. Атмасфера гульні так уразіла, што пачуцці перахлёствалі. І цяпер, як выдаецца вольная хвіліна, абавязкова спяшаецца Вадзім на стадыён, каб непасрэдна сачыць за гульнямі. Летам ганяе мяч з сябрамі.

З 6 класа Вадзім удзельнічае ў дыстанцыйных алімпіядах. За выдатныя веды англійскай, рускай і беларускай моў, а таксама матэматыкі і хіміі адзначаны дыпломамі І, ІІ, і ІІІ ступеняў. Пераможца раённага конкурсу перакладчыкаў з англійскай мовы ў 6 класе. У канцы навучальнага года на апошнім званку традыцыйна атрымлівае граматы “Выдатнік года”, “Таленты” і іншыя.

Музыка займае адно з самых важных месцаў у яго жыцці. Прыкладам яму служыць выкладчык школы мастацтваў Сяргей Рыгоравіч Аляксееў. Заслугамі ён абавязаны менавіта яму і, безумоўна, сваім старанням. Займаецца вакалам, хаця цяпер даволі складаны перыяд, бо ламаецца голас. У мінулым годзе зладжаны квартэт “Пяты лішні”, у складзе якога спявае і Вадзім, стаў дыпламантам фестывалю “Двина-Дзвіна-Даўгава”, што праходзіў у Верхнядзвінску. Сёлета першае месца занялі на конкурсе каляднай песні “Зорка Бэтлеема”, што праходзіў у дзесяты раз у нашым горадзе. Спявае і ў касцёльным маладзёжным хоры.

За добрую вучобу двойчы адпачываў у рэспубліканскім лагеры “Зубраня”. І там не прамінуў загарэцца наш юны талент: у лютым узяў гран-пры ў шоу-праграме, якая раней называлася “Еўрабачанне па-зубраняцку” за выкананне песні “Вечар халоднай зімы”. Музычныя конкурсы ў іншых гарадах і — дыпломы. Нават цяжка пералічыць усе ўзнагароды.

У нашай газеце некалькі год таму праходзіў раённы фотаконкурс “”Міёрскія пейзажы”, “Зямля пад белымі крыламі”. Здымак Вадзіма на ім даволі ўдала адлюстраваў родныя краявіды. Так што ён яшчэ і фатограф.

Таленавіты хлопец — гордасць і радасць для бацькоў Ірыны Людвігаўны і Дзмітрыя Васільевіча. У Вадзіма шмат перамог і поспехаў наперадзе, бо ён любіць вучыцца і пазнаваць новае. Няхай усе яго мары збываюцца.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 июля 2022
Алексей, Георгий, Иван, Максим, Никита, Николай, Павел, Терентий, Федор, Юлиан, Анастасия, Василиса

Именины 3 июля 2022
Андрей, Глеб, Дмитрий, Иван, Наум, Николай, Инна, Римма, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта