Авторизация
 

Дыплом ад тэолагаў
Нядаўна вучаніца 9-га класа Дзісенскай СШ Алёна Кісель атрымала дыплом ад тэолагаў. Справа ў тым, што яна прымала ўдзел у рэспубліканскім конкурсе сачыненняў і творчых работ на тэму “Хрысціянства ў маім жыцці і жыцці сучаснай моладзі”. У красавіку дзяўчыне прыйшло паведамленне з Белдзяржуніверсітэта пра тое, што яе творчая праца высока ацэнена камісіяй і журы конкурсу, і яна стала пераможцай. Алёну Кісель запрасілі прыехаць у Мінск за ўзнагародай.

— Узнагароджанне адбывалася ў Інстытуце тэалогіі БДУ, — расказвае дзяўчына. — Прысутнічалі пераможцы з усёй Беларусі і іх бацькі. Перад намі выступіў першы прарэктар інстытута епіскап Серафім. Потым нам расказалі пра навучальную ўстанову. З епіскапам Серафімам пазнаёміліся даволі блізка. Быў арганізаваны салодкі стол, дзе мы мелі магчымасць паразмаўляць у нефармальнай абстаноўцы.
Пасля чаявання праведзена экскурсія па гістарычным цэнтры сталіцы.
Акрамя дыплома за перамогу ў творчым конкурсе Алёна атрымала ў падарунак кнігу “Исторический очерк православия, католичества и унии в Беларуси и Литве” пад рэдакцыяй Рыгора Якаўлевіча Кіпрыяновіча — беларускага царкоўнага гісторыка, публіцыста.
Алёна радуецца, што стала пераможцай конкурсу, дзякуе сваім бацькам і класнаму кіраўніку Галіне Яўгенаўне Вяль за падтрымку і дапамогу.
Л. НАВАСЕЛЬСКІ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 319
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 149
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 212
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 672
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта