У актавай зале сярэдняй школы №3 імя Ягора Томкі падчас прафарыентацыйнай сустрэчы прадстаўнік Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь растлумачваў хлопцам і дзяўчатам асаблівасці паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову. Дэманстраваў тэматычныя відэаролікі і прэзентацыі.
У Ваеннай Акадэміі навучаюць толькі вочна. Да выбару 11 факультэтаў, з іх сем прымаюць са школьнай лаўкі — агульнавайсковы; сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання; супрацьпаветранай абароны; ваеннай разведкі; авіяцыйны; унутраных войскаў; ракетных войскаў і артылерыі і ракетна-артылерыйскага ўзбраення.
Курсанты маюць усе віды забеспячэння, ім выплачваюць стыпендыю. Старшакурснікі (трэці-чацвёрты курсы) пражываюць у інтэрнаце. Два разы на год: зімой і летам, усім прадастаўляецца канікулярны адпачынак. Акрамя таго, курсанты дадаткова бясплатна праходзяць праграму падрыхтоўкі кіроўцы катэгорыі “С” і хутка атрымліваюць адпаведныя пасведчанні.
Выпускнікам гарантуюць працаўладкаванне, дастойны заробак. Ёсць усе магчымасці для прафесійнага і кар’ернага росту.
Ігар МАТЭЛЕНАК.
Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.