Авторизация
 

Па шляху творчасці
У РДК 27 мая прайшоў святочны выніковы канцэрт для выпускнікоў Дзіцячай школы мастацтваў. Распачаў яго ўзорны аркестр баянаў і акардыёнаў пад кіраўніцтвам І. У. Лаўца кампазіцыямі Я. Дзярбенкі “Старажытны матыў”, “Твіст” і С. Гардона “Адажыа”.

Праграма складалася пераважна з нумароў, якія дэманстравалі выпускнікі, яны гралі на розных музычных інструментах — фартэпіяна, скрыпцы, баяне; танцавалі і спявалі М. Сяткоўская, В. Баравік, Л. Болтач, А. Варонька, К. Бялевіч, М. Вішнёвая, В. Грыгор’еў. Часам акампаніравалі ім іх выкладчыкі. Хор пад кіраўніцтвам З. І. Пучкоўскай праспяваў “Гамы” і жартоўную “Муха ў лазні”.

Па шляху творчасці
Энергічныя нумары падрыхтавалі вучні харэаграфічнага аддзялення: пастаноўка В. Ф. Савейка — “Полька ў прысядкі” і А. Я. Катышавай — “Тупатушкі”. Зладжанае гранне дэманстравала трыа ў складзе А. Ражанскага, Д. Ляшука і П. Валеўкі пад кіраўніцтвам Т. Н. Бялевіч. Хлопцы-музыкі выканалі “Фантазіі на іспанскія тэмы”. Сваё майстэрства паказаў ансамбль скрыпачоў (кіраўнік—Т. Я. Ваўчок). Сыграў некалькі кампазіцый квінтэт выкладчыкаў, якім кіруе І. В. Бунта, “Караблік дзяцінства” праспявалі дзяўчаты вакальнай групы, мастацкім кіраўніком якіх з’яўляецца С. Р. Аляксееў. Такім чынам, выпускнікі, навучэнцы школы і іх настаўнікі прадставілі ўвазе гледачоў, сярод якіх знаходзіліся і іх бацькі, больш дваццаці нумароў. У перапынках паміж імі лепшым вучням аддзяленняў — фартэп’янна-скрыпічнага, народнага, харэаграфічнага і мастацкага — урачыста былі ўручаны граматы і пахвальныя лісты.
Дырэктар школы Б. Ч. Чарняўскі ўручыў выпускнікам пасведчанні. Словы падзякі выкладчыкам за вялікую настаўніцкую працу ад імя бацькоў выказаў У. В. Ханецкі. “Сёння, калі дзеці выступаюць на сцэне, бачна, што тое, што яны робяць, ім вельмі падабаецца — гэта заслуга настаўнікаў. У дзяцей не талент, у іх таланцішча”, — падкрэсліў Уладзімір Вікенцьевіч. Добрай будучыні пажадала хлопцам і дзяўчатам намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава.
У адказ на цёплыя словы вупускнікі праспявалі песню “Апошні званок” і падарылі цудоўныя кветкі любімым выкладчыкам.
Вядучая канцэрта Н. Г. Варанько пажадала юным музыкам, танцорам і мастакам не забываць тых, хто развіваў іх таленты, каб заўсёды збываліся іх мары, спадарожнічала па жыцці ўдача, шчасце, прыгажосць і дабрыня.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.



рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 117
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 79 339
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 55 798
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 550
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 345
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 879
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 873
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 июля 2019
Александр, Анатолий, Андрей, Антон, Архип, Валентин, Василий, Виктор, Ефим, Иннокентий, Лукьян, Федор, Марфа, Ульяна

Именины 18 июля 2019
Василий, Геннадий, Сергей, Степан, Агния, Анна, Варвара, Елизавета, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта