Дисненский школьник победил в конкурсе “Шчасце — жыць у мірнай краіне”

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

 У ліку пераможцаў дзіцячага паэтычнага конкурсу “Шчасце — жыць у мірнай краіне” — адзінаццацікласнік Дзісенскай сярэдняй школы Іван КАВАЛЕЎСКІ.

Конкурс праходзіў у мінулым навучальным годзе па ініцыятыве Беларускага фонду міру ў партнёрстве з міністэрствамі адукацыі,
культуры і інфармацыі Беларусі. Удзел прымалі школьнікі, навучэнцы прафесійна-тэхнічных ліцэяў, сярэдніх спецыяльных устаноў. Творчыя работы прайшлі тры этапы адбору — раённы, абласны, рэспубліканскі.

ДВАЦЦАЦЬ АДЗІН аўтар стаў пераможцам творчага спаборніцтва. Па сем уладальнікаў першага, другога і трэцяга месцаў з кожнай вобласці і Мінска. Адзінаццацікласнік з Дзісны Іван Кавалеўскі заняў другую прыступку. 18 верасня, у беларускі Дзень міру, адправіўся ў Мінск на ўрачыстае мерапрыемства разам са сваёй настаўніцай беларускай мовы і літаратуры і маці Валянцінай Фёдараўнай.


Праходзіла ўрачыстасць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Разам з канкурсантамі ў ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі ўлады і рэлігійных канфесій, паэты і пісьменнікі. Падчас мерапрыемства прайшла прэзентацыя зборніка “Дзеці за мір”, куды ўвайшлі і работы пераможцаў. Паважаныя госці чыталі са зборніка вершы, якія найбольш спадабаліся, узнагароджвалі аўтараў.


Пераможцы атрымалі дыпломы, каштоўныя падарункі і зборнік “Дзеці за мір”.
НА КОНКУРС Ваня даслаў верш “Шчасце жыць пад мірным небам”. Пра перамогу не думаў. Між тым яго работу на раённым этапе спаборніцтва адзначылі ў ліку лепшых, пагадзіліся з такім рашэннем у вобласці. Дарэчы, гэта не першы поспех дзісенскага школьніка ў творчых спаборніцтвах ад Беларускага фонду міру. Раней удзельнічаў у конкурсе празаічных твораў, на памяць таксама застаўся зборнік з лепшымі работамі, дзе надрукавана і яго сачыненне.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.