Авторизация
 

Згулялі вяселле ў фестывальны дзень Мацкевічы з Міёр

 Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота з архіва сям'і МАЦКЕВІЧАЎ.

Ёсць нагода прыдумаць новую прыкмету. Жураўліныя пары на ўсё жыццё захоўваюць вернасць адно аднаму. Няхай так будзе і ў маладых людзей, якія на Міёршчыне ўступаюць у шлюб на фестывальным тыдні.

Дзень 16 верасня для міярчан Сяргея МАЦКЕВІЧА і Наталлі СІНІЦЫ асаблівы. Яны сталі адной сям’ёй.

— Выбіраючы дату для вяселля, на экалагічны фэст не арыентаваліся. Так супала. Прыемна, што наша асабістае свята адбываецца падчас фестывалю, — гаворыць Наталля.


— Цудоўна, што на роднай Міёршчыне ёсць такое маштабнае мерапрыемства. Штогод бываем на святочным паўвостраве, — дадае Сяргей. — Фестываль цікавы шырокаму колу людзей. Я працую на аўтазапраўцы, прыезджыя часта пытаюцца пра свята жураўлёў і журавін, цікавяцца, як праехаць да экасцежкі.


УВЕСЬ тыдзень у раёне праходзілі тэматычныя мерапрыемствы, ішла падрыхтоўка да свята на паўвостраве. Актыўным і насычаным гэты час быў у Сяргея і Наталлі. Вырашалі арганізацыйныя пытанні, удакладнялі колькасць гасцей, прымяралі ўборы жаніха і нявесты. Клопаты прыемныя і радасныя.


Шлюб рэгіструюць у аддзеле загса райвыканкама. Планы на шчаслівае сямейнае жыццё звязваюць з Міёрамі.
— У мяне былі думкі пераехаць у больш буйны горад. Сяргей угаварыў застацца, — кажа Наталля.


— Мне давялося працаваць у Мінску, вучыўся ў Віцебску. Сярод шуму і мітусні адчуваю сябе некамфортна. Вырас у Пад’ельцах, заўсёды вабілі цішыня і прырода, — расказвае Сяргей. — У нашым гарадку таксама можна жыць шчасліва і ў дастатку. У мяне добрая работа. Жыллё пакуль здымаем. Намераны будаваць уласнае.


— І дзеткі ў нас абавязкова будуць. Двое, а можа і больш, — са шчырай усмешкай дадае Наталля.
ГІСТОРЫЯ іх кахання пачалася са звычайнай перапіскі ў сацыяльнай сетцы. Інтэрнэт-зносіны то актыўна развіваліся, то заціхалі. Затым Сяргей прызначыў сустрэчу ў рэальнасці. Было гэта ў снежні 2015-га. Паміж маладымі людзьмі ўзнікла сімпатыя, знайшлося шмат агульнага. Новы 2016 год сустракалі разам.


Сёлета на свята 8 Сакавіка з падарункам Наталля атрымала прапанову выйсці замуж.
— У мяне быў звычайны працоўны дзень і адпаведны настрой, — успамінае нявеста. — Увечары Сяргей забраў з работы. Адразу заўважыла, што ён хвалюецца. Прыехалі дадому. Здагадвалася, што падрыхтаваў сюрпрыз. Аднак упрыгожанага шарамі пакоя, святочнага стала і прапановы рукі і сэрца не чакала. Адразу згадзілася.


— Гэтае рашэнне ўзважанае, абдуманае, цвёрдае, — дадае жаніх.
У СЯМЕЙНАЕ жыццё Сяргей і Наталля Мацкевічы ўступілі з упэўненасцю, што іх каханне—назаўжды. Гатовыя пароўну дзяліць радасць, разам вырашаць праблемы, быць адно аднаму падтрымкай.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 227
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 478
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 118
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 914
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 213
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 948
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 238
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта