Планируете поступать в милицейские ВУЗы?

 Плануеце паступаць у міліцэйскія ВНУ? Першае, што трэба зрабіць — звярнуцца ў раённы аддзел унутраных спраў. Прайсці субяседаванне, запоўніць анкету, напісаць заяву і аўтабіяграфію.

Якасную вышэйшую юрыдычную адукацыю гарантуюць Акадэмія і Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў. У гэтыя ВНУ прымаюць абітурыентаў ва ўзросце ад 17 да 25 год.

Каб стаць курсантам, патрэбны добрае фізічнае здароўе, сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай (рускай), замежнай мовах і грамадазнаўстве з высокімі баламі, адсутнасць судзімасцей.


Тэрмін навучання — чатыры гады. Першае працоўнае месца гарантавана.
Кансультацыі і больш падрабязную інфармацыю атрымаеце ў аддзеле кадраў РАУС.

Звяртайцеся па адрасе г.Міёры, вул. Дзяржынскага, 19 або на нумар тэлефона 4 14 62.

Фота для ілюстрацыі.
Уладзімір ЛАПЫР,

намеснік начальніка РАУС

па ідэалагічнай рабоце і

кадравым забеспячэнні.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.