Авторизация
 

У міярчаніна Аляксея КРУПЕНЬКІ хутка пачнецца студэнцкае жыццё

 Лета-2018 у Аляксея насычанае і асаблівае. Такое бывае толькі раз. Скончыў школу, сустрэў 17-годдзе, здаў цэнтралізаванае тэсціраванне і паступіў на механіка-матэматычны факультэт БДУ. Праз некалькі дзён у міярчаніна Аляксея КРУПЕНЬКІ пачнецца новае жыццё. Паселіцца ў студэнцкім інтэрнаце, пойдзе на лекцыі ва ўніверсітэт, сустрэне новых сяброў.

АЛЯКСЕЙ выбраў спецыяльнасць “Камп’ютарная матэматыка і сістэмны аналіз”. Адсюль пачынаецца шлях у сферу ІТ-тэхналогій.
— Мне гэта цікава. У школе падабаліся дакладныя дысцыпліны. Будучая прафесія запатрабаваная і абяцае шмат варыянтаў працаўладкавання, — гаворыць юнак. — На спецыяльнасць адводзілі дваццаць пяць бюджэтных месц. Маіх 342 балаў якраз хапіла. Вядома, узрадаваўся, калі паведамілі пра залічэнне. Увогуле стараўся не дапускаць думкі, што можа быць інакш.


Старанна і мэтанакіравана рыхтаваўся былы адзінаццацікласнік да паступлення. Паглыблена вывучаў фізіку і матэматыку, удзельнічаў у школьных і раённых алімпіядах па гэтых прадметах, тройчы здаваў пробнае тэсціраванне. Высокія адзнакі атрымліваў і па іншых дысцыплінах. Заўважае, што цяжкасцей у вучобе не ведаў. Толькі на прадметы гуманітарнага профілю затрачваў больш часу. Школу Аляксей скончыў з залатым медалём. Паспяхова здаў ЦТ: руская мова — 85%, матэматыка — 86%, фізіка — 74%.


— Удзячны настаўнікам, якія са мной займаліся, класнаму кіраўніку Дзіне Уладзіміраўне Аўласевіч за падтрымку, — кажа Аляксей. — Яшчэ не верыцца, што школьная пара мінула. У дзяцінстве марылі хутчэй вырасці, а цяпер, здаецца, яшчэ б застаўся ў школе. У нас быў дружны клас. Нядаўна прыходзілі падтрымаць мяне на спаборніцтвах па міні-футболе.


 З ФУТБОЛАМ юнак сябруе з дзяцінства. У пачатковых класах наведваў секцыю ў спартшколе. Затым ганяў мяч на стадыёне сваёй СШ №2. На нядаўнім раённым турніры, які праходзіў 18 і 19 жніўня, выступаў у складзе каманды “Фаварыт”. Усяго каманд удзельнічала восем. “Фаварыт” выйшаў у пераможцы.


— Мэту быць першымі не ставілі, таму перамога была нечаканай і ўдвая прыемнай. Нам уручылі грамату, медалі і торт, якім частаваліся ўсёй камандай, — расказвае Аляксей. — Гуляю не дзеля ўзнагарод і перамог. Атрымліваю задавальненне ад працэсу.


Ёсць поспехі і ў настольным тэнісе. Майстэрства махаць ракеткай асвойваў на школьным гуртку ў настаўніка Леаніда Мятлы. Менавіта дзякуючы яму захапіўся гульнёй і дабіўся ў ёй поспехаў. Неаднойчы выйграваў у раённых першынствах.


УСЕ ўзнагароды за поспехі ў вучобе і спорце Аляксей складае ў асобную папку. За школьныя гады яна істотна патаўсцела. Юнак настроены добра вучыцца і працягваць гуляць у футбол ва ўніверсітэце. Верагодна, скарбонка дыпломаў і грамат будзе папаўняцца. Толькі гэта ўжо будуць студэнцкія дасягненні. 

Фота Казіміра Блажэвіча і з асабістага архіва Аляксея КРУПЕНЬКІ.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 376
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 77 128
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 48 779
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 39 344
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 38 085
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 229
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 201
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 апреля 2019
Василий, Давид, Иван, Сергей, Мария, Марфа

Именины 24 апреля 2019
Ефим, Иван, Николай, Петр, Прохор, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта