Авторизация
 

Вікторыя ЛАПЫР на канікулах вывучала англійскую мову ў горадзе Пулавы

 Замест школьнага падручніка — жывыя зносіны з педагогамі розных краін. Вучаніца СШ №2 Вікторыя ЛАПЫР на летніх канікулах вывучала англійскую мову ў міжнародным лінгвістычным лагеры клубаў ЮНЭСКА “Мост англійскай мовы і культуры” ў польскім горадзе Пулавы.

 

АДПАЧЫЦЬ у лінгвістычным лагеры шасцікласніцы прапанавала настаўніца англійскай мовы Галіна Аляксандраўна Урбановіч. Вучаніцы ідэя спадабалася, бацькі падтрымалі. Запоўнілі анкету, аформілі дакументы. З лагера Віка вярнулася з новымі ведамі і толькі станоўчымі ўражаннямі.


— Кожны дзень праходзіў насычана, цікава, весела, — расказвае школьніца. — Пад’ём па графіку ў сем раніцы. Але за добрыя паводзіны дазвалялі паспаць даўжэй. У дзевяць ішлі на сняданак, а пасля займаліся англійскай мовай. Штодня па чатыры гадзіны. Педагогі ў нас былі маладыя, пазітыўныя. Некаторыя рускай мовы зусім не ведалі. На занятках размаўлялі па-англійску. Мэта кожнага ўрока — павысіць узровень гутарковага маўлення. Карысталіся англійскай мовай у зносінах з польскімі дзецьмі, якія таксама адпачывалі ў лагеры. Складаней было знаходзіць паразуменне з прадаўцамі ў мясцовым магазіне. Яны размаўлялі толькі па-польску. Тут дапамагалі жэсты.


 Другую палову дня займалі гурткі, развівальныя гульні, конкурсы. Па выхадных адпачывальнікаў вазілі на экскурсіі. Вікторыю ўразіў тэматычны парк «Ферма Ілюзій». Асаблівасць гэтага комплексу — экспанаты, створаныя насуперак законам фізікі. Дом пад нахілам, дом, які круціцца, люстэркавы лабірынт.


ДВА ТЫДНІ ў лінгвістычным лагеры сталі адпачынкам, у якім карыснае сумяшчаецца з прыемным. Віка заўважае, што ў нязмушаных зносінах англійскую мову вывучаць цікавей і прасцей.


— Вельмі ўдзячна сваёй настаўніцы Галіне Аляксандраў не за слушную прапанову, — гаворыць вучаніца. — Англійская мова — мой любімы прадмет у школе. Думаю выбраць прафесію, звязаную з ёй.


У запасе школьнікаў яшчэ некалькі тыдняў летняга адпачынку. Вольны час Віка праводзіць з сябрамі. Як і большасці равеснікаў, у школу ёй не хочацца. Але за адзнаку па англійскай мове ў новым навучальным годзе не хвалюецца. Гэты прадмет будзе вывучаць яшчэ з большым стараннем. 

 Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 168
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 85 499
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 79 845
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 332
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 41 084
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 434
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 579
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 апреля 2020
Владимир, Захар, Мартин, Петр, Степан, Яков

Именины 5 апреля 2020
Алексей, Василий, Георгий, Илья, Макар, Сергей, Анастасия, Варвара, Лидия, Пелагея

Госці краін

free counters
Партнеры сайта