Авторизация
 

Беларуская мова—95%, біялогія—94%, хімія—98%. Гэта вынікі ЦТ медаліста Аляксандра Маскалёва з Міёр

 Прыемны ў зносінах юнак з шырокім колам захапленняў. Спорт, музыка, літаратура, нават кулінарыя. Ва ўсім імкнецца дасягнуць вынікаў. Час не марнуе, таму шмат паспявае. Пасля знаёмства з такімі маладымі людзьмі застаецца перакананне ў нашым светлым заўтра.

Беларуская мова—95%, біялогія—94%, хімія—98%. З такімі вынікамі здаў
цэнтралізаванае тэсціраванне выпускнік
Міёрскай СШ №2 Аляксандр МАСКАЛЁЎ.

— Задаволены вынікамі ЦТ? — цікаўлюся ў выпускніка-медаліста.


— Прызнацца, не чакаў, што такімі высокімі атрымаюцца. Ставіў сабе планку ў 80%, — гаворыць юнак.


ДА цэнтралізаванага тэсціравання пачаў рыхтавацца пасля дзявятага класа. Ужо тады цвёрда вызначыўся з будучай прафесійнай сферай — медыцына. З дзяцінства цікавіўся, з чаго складаюцца расліны, жывёла, чалавек. Вучнем-пачаткоўцам часта прыходзіў на работу да маці Алены Фёдараўны.


— Можна сказаць, вырас у бальніцы, — гаворыць субяседнік.

— Прафесія ўрача — высакародная. І без справы не застанешся.

Медыцынскія работнікі заўжды запатрабаваныя.


Аляксандр паступае ў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт на лячэбны факультэт. Пакуль дакладна не ведае, якой спецыялізацыі аддасць перавагу пасля пятага курса. Аднак упэўнены, што медыцына — для яго. Родныя падтрымліваюць выбар.


ПА меркаванні Сашы, поспех у любой справе перш-наперш залежыць ад сябе самога. Без унутранага настрою, мэтанакіраванасці і зацікаўленасці нічога не атрымаецца. Старанна вывучаў школьныя прадметы. Удзячны сваім настаўнікам і блізкім. Трывалыя веды давала на ўроках хіміі настаўніца Валянціна Лаўрыновіч, цікава і зразумела выкладала біялогію Святлана Спірыдовіч. Матэрыял па беларускай мове замацоўваў разам са сваёй бабуляй-філолагам з Павяцця Лідзіяй Паўлаўнай. Яшчэ дапамаглі добрая памяць, з маленства прывітая бацькамі любоў да кніг, жывы інтарэс да навакольнага свету, уменне планаваць свой дзень. Дадавалі сіл і ўпэўненасці падтрымка аднакласнікаў, у выпускным класе школьнае сяброўства яшчэ больш умацавалася.


— Галоўнае не адзнакі, а веды. Штораз гаварылі мне тата і мама, калі атрымліваў не вельмі высокі бал.

Таму стараўся зразумець і асэнсаваць матэрыял, а не бяздумна завучыць, —  гаворыць Саша.

— Не скажу, што аддаваў вучобе ўвесь час. Я чалавек настрою, рабіць адну і тую ж справу некалькі гадзін складана і нецікава. Трэба мяняць заняткі.


ДЛЯ змены дзейнасці ў Аляксандра выбар шырокі. Тата Віктар Уладзіміравіч — настаўнік фізкультуры — з малых гадоў навучыў сябраваць са спортам. Гуляў у валейбол, баскетбол. І цяпер у распарадку дня вячэрнія прабежкі на стадыёне ці проста па горадзе. Яшчэ ў другім класе Саша ўзяў у рукі гітару. Майстэрства ігры асвоіў у школе мастацтваў і працягвае ўдасканальваць. Знаходзіў хвіліну паперабіраць струны падчас падрыхтоўкі да школьных экзаменаў і ЦТ. Пакуль што можна адкласці ўбок падручнікі, даведнікі, дапаможнікі. І пераключыцца на мастацкую літаратуру. Чытае Рэмарка.


Шмат інтарэсаў — значыць, шмат сяброў, з якімі цікава правесці час, пагутарыць на агульныя тэмы. Аляксандр нават размову пра кулінарыю падтрымае. І гэтым захапляўся. Так што не быць яму галодным студэнтам: і суп зварыць, і мяса запячэ, і з дэсертам не падвядзе.


—Аднойчы ў мяне атрымаўся пірог смачней, чым у бабулі, — усміхаецца юнак.

— Калі чымсьці займаюся, хочацца дасягнуць пэўнага выніку.

Інакш які сэнс?!
Гарачая пара выпускных і ўступных іспытаў мінула. Самы час радавацца летнім дням, запаўняць іх любімымі заняткамі і цікавымі справамі. Адпачываць і зараджацца энергіяй. Каб з новымі сіламі і энтузіязмам акунуцца ў студэнцкае жыццё. Асаблівае і непаўторнае. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Группа «Миорские новости»
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 85 769
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 57 583
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 25 655
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 24 702
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 24 512
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 21 336
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 13 701
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 августа 2018
Василий, Иван, Кирилл, Платон, Роман, Степан, Тарас, Федор

Именины 14 августа 2018
Александр, Дмитрий, Леонтий, Тимофей, Федор, Софья

Госці краін
free counters
Партнеры сайта