Верныя сяброўству

Верныя сяброўству
У рамках акцыі “Дзякуем за жыццё” на ўрачыстай лінейцы ля помніка на плошчы Загінуўшых барацьбітоў у райцэнтры ў піянеры было прынята 15 чатырохкласнікаў СШ №1. Вітала іх старшыня раённага савета БРПА Вілорыя Яўгенаўна Міхайлава, у год ініцыятыўнасці і прадпрымальнасці пажадала творчасці і крэатыўнасці ва ўсіх справах.

Урачыстае абяцанне, прамоўленае хлопчыкамі і дзяўчынкамі хорам, прагучала на плошчы. Яно пацвердзіла ўпэўненасць трымаць сваё слова, быць верным сяброўству і дапамагаць слабейшым. Дружына СШ №1, якая носіць імя Зінаіды Партновай, папоўнілася новымі актывістамі.

Напэўна, лёгкае трымценне ў сэрцы адчулі вучні, калі старшая важатая Алена Віктараўна Кіслая аб’явіла, што права павязаць гальштукі прадастаўляецца старэйшым піянерам школы і гасцям лінейкі — М.П. Кашкур і В. Я. Міхайлавай. На дэвіз — “Піянеры! На карысць Радзіме, да дабра і справядлівасці будзьце гатовы!” — адказвалі ўпэўнена, — “Заўсёды гатовы!”

Павіншавала з урачыстым нараджэннем новага піянерскага атрада выконваючая абавязкі першага сакратара РК ГА БРСМ Марына Паўлаўна Кашкур. Яна ж у гэты цудоўны, хоць і крыху пахмурны дзень уручыла членскія білеты РК ГА БРСМ 11 старшакласнікам з той жа школы.
Усе разам хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінуўшых, і ў знак удзячнасці за мірнае неба ўсклалі да помніка кветкі.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.