Авторизация
 

Юныя інспектары дарожнага руху Міёршчыны "рулілі" ведамі

 Хто на зубок ведае правілы дарожнага руху, упэўнена круціць педалі веласіпеда і хутка акажа першую медыцынскую дапамогу? Гэта школьныя атрады юных інспектараў дарожнага руху. На чарговым раённым конкурсе ЮІР вызначалі лепшых.

 СПАБОРНІЧАЛІ сем каманд. Выпрабаванні традыцыйныя і няпростыя. Патрабуюць цвёрдых ведаў, творчых здольнасцей, упэўненасці ў сабе.


Гледзячы на паласу перашкод для веласіпедыстаў, здаецца, што праехаць яе без парушэнняў немагчыма. Умельцы знаходзяцца. Аляксей Баброўскі з каманды “Вікторыя” СШ №2 адолеў шлях без адзінага штрафнога бала. У сярэднім “каралі” кіроўцаў на 18, 26 і больш ачкоў. Найменшая колькасць штрафных у атрада з Павяцкай школы, і ў гэтай намінацыі яны лепшыя.


 ДВА тэарэтычныя экзамены — на веданне правіл дарожнага руху і медыцынскую падкаванасць. Як паводзіць сябе на дарозе, дакладна ведае атрад СШ №2. Перамогу ў  намінацыі камандзе прынеслі Лера Чаховіч, Аня Сушко і Саша Васіна. Дзяўчаты здалі тэорыю на выдатна.  У медыцынскіх ведах, якія ацэньвала адзін з арганізатараў і старшыня раённай арганізацыі БТ Чырвонага Крыжа Ганна Ліскова, апярэдзіла сапернікаў каманда “ДТП” (“Дарожна-творчы патруль”) з Туркоўскай школы. Расказаць дарожную азбуку творча, ярка і запамінальна патрабуюць конкурсы насценгазет і агітбрыгад. Лепшая газета ў каманды СШ №2. На сцэне самімі ўпэўненымі і яркімі сталі канкурсанты з СШ №3 імя Я.Томкі.


 ВЫЗНАЧЫЎШЫ лепшых у намінацыях, журы аб’явіла пераможцаў.

Трэцяе месца падзялілі атрады з Туркоўскай і Павяцкай школ. На другім каманда СШ №3 імя Я.Томкі. Пуцёўку на рэгіянальны этап конкурсу атрымала “Вікторыя” з СШ №2. Са спаборніцтва вярнуліся з трэцім месцам.

Фота аўтара.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 17 мая 2021
Иван, Исаакий, Кирилл, Климент, Леонтий, Никита, Николай, Мария, Пелагея

Именины 16 мая 2021
Викентий, Николай, Павел, Петр, Тимофей, Ульяна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта