Авторизация
 

Патэнцыял вялікіУ Язненскай СШ выхоўваецца шмат таленавітай моладзі: спяваюць, танцуюць, вышываюць і шмат іншага ўмеюць. І спартсменаў нямала. Напачатку пра хлопчыкаў- сямікласнікаў.
Іван Валынец не раз удзельнічаў у раённых спаборніцтвах па мнагабор’ю, добра бегае — у школе займаў першае месца, а ў раёне — трэцяе, але цікавіцца і іншымі відамі — па настольнаму тэнісу ў школе заваёўваў першае месца, зімой яго прывабліваюць лыжы.

Георгій Глебка нядаўна стаў вучыцца ў Язна, перайшоў з Істаўскай БШ. Таксама ўдзельнічае ў лыжных гонках, чатырохборац, па кросу ў школе — на трэцім месцы.
Іван Парадня прыйшоў вучыцца з Цвеціна, там на занальных спаборніцтвах займаў трэцяе месца сярод аднагодкаў на лыжных гонках. У заслугах — трэцяе месца ў раёне па кросу на доўгія дыстанцыі і такіх ж вынік у школе па настольнаму тэнісу. Удзел у раённым чатырохбор’і і кросах на розную дыстанцыю — для яго звыклая справа.
Актывісткі і прыгажуні — гэта пра дзяўчат-стартсменак. Некаторыя з іх жывуць у Басянках. Юлія Касцюкевіч ужо выпускніца, яна заваёўвала трэцяе месца на раённых спаборніцтвах па мнагабор’ю, гуляе ў валейбол у складзе зборнай школы. Вікторыя Талапіла вучаніца 8 класа — лепшая бягуння школы. На дыстанцыі 1000 м у раёне займае першыя і другія месцы. Пашчасціла трапіць у складзе зборнай раёна на абласныя спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы, дзе заняла пятае месца ў асабістым заліку. Летам у Басянках, дзе малая радзіма дзяўчыны, мясцовая моладзь самастойна ладзіць пляцоўку пад валейбол, а доўгімі цёплымі вечарамі там бавіцца. Сумаваць ім некалі.
Сямікласніцы Анастасія Шамровіч і Вікторыя Волкава таксама ўжо займаюць прызавыя месцы на спаборніцтвах школьных і раённых, бо хутка бегаюць, добра страляюць, яшчэ любяць катацца зімой на лыжах. Акрамя таго, дзяўчаты адціскаюцца ад падлогі больш, чым некаторыя аднагодкі хлопцы. Алеся Глебка амаль ад іх не адстае, хоць яшчэ толькі пяцікласніца. Нядаўна прайшла “баявы хрост” — удзельнічала ў раённых спаборніцтвах па чатырохбор’ю. Будучая зорачка спартыўнага жыцця школы добра падцягваецца і адціскаецца ад падлогі. Магчыма, дае прыклад ёй старэйшы брат Георгій, які вучыцца ў сёмым класе і таксама мае поспехі.
Гэта невялікі пералік таго спартыўнага патэнцыялу, якія выхоўваецца пад пільным вокам адказнага і патрабавальнага настаўніка фізкультуры Мікалая Іванавіча Бахіра.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 077
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 337
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 191
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 219
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 679
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 398
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта