Авторизация
 

Ідзе вясенні прызыў

 Ваеннаслужачыя тэрміновай ваеннай службы — асноўны рэсурс для камплектавання пасад салдат і сяржантаў. Полацкія пагранічнікі рыхтуюцца да вясенняй прызыўнай кампаніі. У пачатку красавіка пачнецца адбор прызыўнікоў у ваенных камісарыятах і адасобленых групах вобласці. 

Сёння ў ахове Дзяржаўнай граніцы выкарыстоўваюцца сучасныя складаныя комплексы ўзбраення і тэхнікі. Яны патрабуюць глыбокіх ведаў. Пагранічнаму ведамству неабходны кваліфікаваныя спецыялісты з высокай фізічнай і маральна-псіхалагічнай падрыхтоўкай. Таму на тэрміновую ваенную службу прызываюцца грамадзяне, якія прайшлі сур’ёзны прафесійны адбор.


Юнакоў накіруюць у Полацкі пагранічны атрад. На базе вучэбнага пункта дзесяць дзён яны будуць асвойваць курс пачатковай ваеннай падрыхтоўкі. Пасля прымуць Ваенную прысягу.


Другі этап—асноўная праграма падрыхтоўкі па спецыяльнасці “інспектар пагранічнай службы”. На працягу месяца курсанты вывучаюць яе асновы. Стажыруюцца ў падраздзяленнях, якія ахоўваюць Дзяржаўную граніцу. Пасля частку навабранцаў, адпаведна кваліфікацыі, размяркуюць па падраздзяленнях. Некаторых накіруюць у вучэбныя пункты органаў пагранічнай службы. Яны атрымаюць спецыяльнасці “повар”, “важаты службовых сабак”, “вадзіцель катэгорый C, D”, “майстар тэхнічных сродкаў”.


Кожны курсант атрымае неабходныя навыкі нясення пагранічнай службы. Асвоіць работу з тэхнічнымі сродкамі аховы граніцы. Авалодае зброяй і навыкамі вядзення вайсковай разведкі і рукапашнага бою.

Фота для ілюстрацыі.
Дзяніс ГЛЕБКА,

начальнік службы камплектавання

сяржантамі і салдатамі,
падпалкоўнік.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 842
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 656
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 635
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 720
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 764
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта