Авторизация
 

У раёне пражывае 2890 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Сёлета плануецца, што аздараўленне пройдуць 1020 школьнікаў. 700 вучняў школ будуць знаходзіцца ў летні перыяд у прышкольных аздараўленчых лагерах. 100 хлопчыкаў і дзяўчынак адпачнуць у турыстычных лагерах палаткавага тыпу. Тых, хто захапляецца спортам, чакаюць аздараўленчыя лагеры пры дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. Яны разлічаны на 120 школьнікаў.
Каля 100 дзяцей змогуць адпачыць за горадам у лагерах з кругласутачным знаходжаннем.

Арганізуюцца сумесныя лагеры абаронна-патрыятычнага профілю. Адзін з іх сумесна з вайскоўцамі (40 дзяцей), 3 — па лініі аддзела ўнутраных спраў (280) і 4 — з аддзеламі РАНС (130). Увойдуць туды акрамя жадаючых і дзеці, якія стаяць на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх; знаходзяцца на ўнутрышкольным кантролі з нядобранадзейных сем’яў.

Акрамя таго прадугледжана працоўная занятасць падлеткаў. 1186 чалавек увойдуць у 25 працоўных аб’яднанняў. 89 вучняў праявяць сябе ў 6 рамонтных брыгадах, 520 — у 16 брыгадах па добраўпарадкаванню і азеляненню, 20 — у трох школьных лясніцтвах.

Ужо заключаны два дагаворы з аддзелам па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва наконт другаснай занятасці вучняў больш чым на 59 мільёнаў рублёў. Індывідуальнае працаўладкаванне прадугледжана для 170 школьнікаў.
У летні час школьныя брыгады ў навучальных установах пафарбуюць сцены, падлогу, дзверы, падаконнікі, заменяць шпалеру, добраўпарадкуюць тэрыторыю.
Пад пільным наглядам будуць дзеці, якія схільны да правапарушэнняў.
С. КАЧАН,
метадыст РАА.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 12 мая 2021
Арсений, Артем, Василий, Иван, Федот

Именины 11 мая 2021
Виталий, Кирилл, Максим, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта