Конкурс для творческой молодёжи "Золотое перо" Белой Руси "-2018"

 Конкурс работ творчай моладзі “Залатое пяро “Белай Русі”-2018” праходзіць з 12 сакавіка да 12 красавіка. Паўдзельнічаць можа моладзь, якая вучыцца або працуе, члены клубаў юных журналістаў, маладыя карэспандэнты. Узрост канкурсантаў — да 30 год. У намінаміцыі “Беларусь —краіна тваіх магчымасцей” — ад 12 да 17.

Вызначаны чатыры намінацыі. На “Медыя III-тысячагоддзя” прымаюцца эсэ, якія адлюстроўваюць погляд аўтара на сучасныя медыя і ролю моладзі ў жыцці грамадства. У намінацыі “Беларусь — краіна тваіх магчымасцей” разглядаюцца матэрыялы аб перспектывах сучаснікаў. “Разам весела крочыць” прымае мастацкія фотаздымкі, якія адлюстроўваюць сямейны адпачынак і турызм у Беларусі. “Майстар сваёй справы” разгледзіць відэапраекты пра людзей, што знайшлі прызванне ў прафесіі.

Конкурсныя матэрыялы дасылайце на электронны адрас isp2@miory.vitebsk-region.gov.by. Пераможцаў раённага этапа конкурсу вызначаць да 16 красавіка. Лепшыя работы будуць размешчаны на сайтах райвыканкама і газеты “Міёрскія навіны”. Найбольш падрабязна пра ўмовы конкурсу на сайце Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Фота для ілюстрацыі.

Алена ШАМЁНАК,

старшыня раённай арганізацыі Рэспубліканскага

грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.