Авторизация
 

Знаёмства з Ельняй Пазнавальнае мерапрыемства “ У нас на Ельні” прайшло ў раённай дзіцячай бібліятэцы для вучняў СШ №2 райцэнтра. Шаноўным госцем на сустрэчы з’яўлялася галоўны спецыяліст заказніка “Ельня” Марыя Леанідаўна Гернат. Прывітала прысутных вядучая Ірына Генадзьеўна Томка вершам Роберта Раждзественскага. Радок, вядомы як крылаты выраз “Уся зямля — наш агульны дом”, падкрэсліваў галоўную мэту мерапрыемства, што трэба берагчы тую прыгажосць, якая нас акружае.
— Як называюць наш край? — спытала ў хлопчыкаў і дзяўчынак вядучая.
— Край блакітных азёр, — без ваганняў адказалі дзеці хорам. Яшчэ некалькі дадатковых азначэнняў дадалі паасобку.

Падрабязней распавядала дзецям Марыя Леанідаўна пра багатае і разнастайнае жыццё на балоцістых мясцінах. Для захавання рэдкіх відаў раслін, жывёл ствараюцца спецыяльныя ахоўныя зоны.

Заказнік “Ельня” з’яўляецца самым вялікім комплексам верхавых балот на Беларусі. Гняздзяцца тут рэдкія птушкі — шэры журавель, змеяед і іншыя; цудоўна адчувае сябе расліннасць, якая занесена ў “Чырвоную кнігу”, — расянка, марошка, чарамша і іншыя. Адкуль жа паходзіць выраз, што “балота — лёгкія планеты”? Аказваецца, што асноўная функцыя балота — выдзяляць кісларод, паглынаць вуглякіслы газ.

Знаёмства з Ельняй
Юныя ахоўнікі прыроды ўважліва праглядзелі дакументальны фільм пра “Ельню” пад загадкавай назвай “Запаведнай сцяжынкай”. Завочна пазнаёміліся з чарназобай гагарай, даведаліся, чым жыве змеяед, наколькі вялікую небяспеку ўяўляе для балот міліярацыя.

Цікава было даведацца і пра верас, а пуханос альпійскі, аказваецца, расце толькі ў чатырох мясцінах на ўсёй зямлі, у тым ліку і на тэрыторыі заказніка. Шмат цікавага і захапляльнага пабачылі хлопчыкі і дзяўчынкі.

Пільнасць і ўвага былі ўзнагароджаны на наступным этапе сустрэчы, дзе выказваліся наконт таго, што можна і чаго нельга рабіць у лесе. Усе адказвалі правільна. Наступнымі дзяцей чакалі загадкі. І з імі яны ўдала справіліся. Кожны атрымаў ад Марыі Леанідаўны невялікі падарунак на памяць.

Падсумавала вынік сустрэчы Ірына Генадзьеўна. Яна падкрэсліла, што прыродай трэба не толькі карыстацца, але і берагчы і ахоўваць яе.
Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 сентября 2021
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Именины 21 сентября 2021
Георгий, Иван, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта