Авторизация
 

Кацярына Рынцэвіч з Чапукоў ў выхадныя ладзіць фотасесіі

 Адзінаццацікласніца Чапукоўскай школы Кацярына РЫНЦЭВІЧ часам ідзе на заняткі з двума рукзакамі. У адным — падручнікі і сшыткі, у другім — фотаапарат. Здымае школьныя мерапрыемствы. У выхадныя ладзіць фотасесіі для сяброў і знаёмых. Марыць пра ўласную фотастудыю.

ТВОРЧАСЦЬ вабіць Кацю з дзяцінства. Думала стаць цырульнікам, займалася танцамі, малявала. Дома на стале ў пакоі — букет руж, зроблены сваімі рукамі з тканіны. Матэрыялам паслужыла старое адзенне. Побач на сцяне некалькі грамат — узнагароды прызёра раённых фотаконкурсаў. Над ложкам — кампазіцыя з уласных фотаработ.


 — У пятым класе бацькі падарылі на Новы год лічбавы фотаапарат, — расказвае Каця. — Гэта была простая "мыльніца". Здымала навакольныя пейзажы, рабіла сэлфі. Паступова фатаграфаванне стала асноўным захапленнем.


З таго часу фотаапарат з рук не выпускае. На 15-годдзе атрымала ў падарунак прафесійны люстраны "Нікан". З ім прагульваецца па родным аграгарадку, бярэ з сабой у госці.


 ПЕРШЫЯ фотамадэлі Кацярыны — аднакласніцы і школьныя сябры. Кола знаёмых пашыраецца. Стварыла "Укантакце" сваю групу, на сцяне выкладае вынікі фотасесій. Цікавіцца работамі іншых фатографаў-аматараў, праглядае стужку групы "Идеи для фотосессий".


— Цікава здымаць і пейзажы, і людзей. Люблю ствараць фотасюжэты з рознымі прадметамі, — гаворыць субяседніца. — Да фотасесій рыхтуюся загадзя. Дамаўляемся пра месца і час, прадумваем сюжэты. Напрыклад, маёй аднакласніцы Крысціне цікава прымяраць на сябе розныя вобразы. Разам выбіраем прычоскі, макіяж.


 Кацярыне падабаецца здымаць на прыродзе. У невялікім парку побач з аграгарадком, на чыгунцы, што таксама непадалёку. Звычайна фотасесія займае гадзіну. За гэты час робіць шэсцьсот фатаграфій, з якіх выбірае сто.


ЗДЫМКІ апрацоўвае ў фоташопе. Праграму асвоіла самастойна. Гаворыць, што на дваццаць пяць фота трэба затраціць чатыры гадзіны.
 — Фотаздымка — справа творчая. Аднак патрабуе нямала цярплівасці і засяроджанасці, — заўважае Каця. — Калі няма настрою, фатаграфаваць не бяруся. Часам, наадварот, чэрпаю з гэтага занятку пазітыў. Аднойчы стала сумна, пайшла прагуляцца, узяла фотаапарат. Заўважыла кляновы лісток у вадзе. Сфатаграфавала, прыгожа атрымалася. Адразу стала весялей.


 ЛЮБІМАМУ занятку Кацярына прысвячае выхадныя дні. Па буднях пасля школы дапамагае дома па гаспадарцы, рыхтуецца да ўрокаў. Наперадзе выпускныя экзамены. З будучай прафесіяй вызначылася. Будзе паступаць у Віцебскі тэхналагічны каледж на аддзяленне "Мастацтва і дызайн", дзе рыхтуюць фатографаў. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 153
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 390
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 030
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 829
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 137
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 871
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 164
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта