Авторизация
 

Крысціна Карпава з Пад'ельцаў навучаецца ў Ваеннай акадэміі

 Як сумясціць ваенную справу і псіхалогію? Гэтым пытаннем у школе Крысціна задавалася не раз. Яе вабілі прафесіі пагранічніка, выратавальніка. І разам з тым цікавілі таямніцы ўнутранага свету людзей. Даведалася, што ў Ваеннай акадэміі рыхтуюць ваенных псіхолагаў. Зразумела — гэта тое, што трэба.

НА ГАДЗІННІКУ 20.50. Чакаю тэлефоннага званка. Удзень у Крысціны няма часу на доўгія размовы. Дамовіліся, што патэлефануе бліжэй да дзевяці вечара, калі з'явіцца вольная хвілінка.


— Кожны дзень распісаны. Пачынаецца з зарадкі. Затым заняткі да паловы трэцяй. Пасля абеду дзве з паловай гадзіны самападрыхтоўкі. У інтэрнат вяртаюся пасля васьмі вечара. Трэба падшыцца, прыняць душ, давучыць тое, што не паспелі ў класе, — бадзёрым голасам расказвае Крысціна. — У выхадныя праходзяць спартыўныя мерапрыемствы, запамінальныя сустрэчы. Часты госць у акадэміі генерал-маёр авіяцыі Анатоль Сульянаў. Яму 90 год. Цікава слухаць расповяды былога ваеннага лётчыка.


КУРСАНТ першага курса агульнавайсковага факультэта Крысціна Карпава — выдатніца вучобы. У першую сесію паспяхова здала ўсе залікі, атрымала 9 балаў на экзаменах па псіхафізіялогіі і асновах інфармацыйных тэхналогій. На занятках вывучаюць ваенную тэхніку, бронетанкавае ўзбраенне, розныя віды зброі. Няпроста грызці граніт ваеннай навукі, але вельмі цікава, заўважае Крысціна.
На курсе сто дваццаць хлопцаў і дзве дзяўчыны. У залежнасці ад спецыялізацыі падзелены на ўзводы. Рыхтуюць будучых танкістаў, пехацінцаў, ідэолагаў, тылавікоў і ваенных псіхолагаў.


— У нашым узводзе 16 курсантаў. Дружныя, надзейныя таварышы. Так можна сказаць і пра ўвесь курс, — заўважае Крысціна. — Напачатку няёмка адчувала сябе ў вялікай хлапечай кампаніі. Гэта хутка прайшло.


ДОМА ў Пад'ельцах радуюцца і перажываюць за Крысціну родная цёця і двое малодшых братоў. За паўгода тры разы прыязджала на выхадныя, адпачывала ў водпуску. На вечар сустрэчы ў сваю Дворнасельскую школу трапіць не атрымалася. У гэты час былі на палігоне. Правялі там трое сутак за дзённымі і начнымі стрэльбамі.


ВУЧОБА ў Ваеннай акадэміі патрабуе ад дзяўчат пэўных ахвяр. Дапускаецца толькі лёгкі макіяж. Пра распушчаныя валасы і пышныя завіткі трэба забыцца. Прычосак два варыянты — пучок або каса. Кіцель і штаны з рэменем замест стракатых кофтачак і стрэйчавых джынсаў, берцы замест элегантных абцасаў.


— У берцах круглы год. Зімой не холадна і летам камфортна, — гаворыць Крысціна. — Спачатку мазалі націрала. Цяпер гэты абутак стаў зручным, як хатнія тапачкі.


ПРАЗ чатыры гады Крысціна Карпава атрымае дыплом ваеннага псіхолага. Яе накіруюць у вайсковую часць сачыць за псіхалагічным станам салдат. Пра будучую справу думаць радасна. "Ты цяпер вучыся, а калі надыдзе момант развітання, зразумееш, што ўсё было не дарэмна," — падбадзёрваюць афіцэры. Курсант Карпава ў гэтым не сумняваецца. 

Фота з асабістага архіва Крысціны КАРПАВАЙ.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 096
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 323
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 961
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 761
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 078
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 810
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 105
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта