Авторизация
 

Прафесію эксперта-крыміналіста можна атрымаць толькі ў Акадэміі МУС

 У Судовым статуце 1865 года пазначалася, што ў якасці экспертаў маглі запрашацца "ўрачы, фармацэўты, прафесары, настаўнікі, тэхнікі, мастакі, майстры, казначэі і асобы, працяглымі заняткамі па якой-небудзь службе ці часці набыўшыя асаблівую вопытнасць". З тае пары грамадства і заканадаўства пастаянна развівалася, а эксперт цяпер — самастойная і паважаная прафесія. 

Кожны супрацоўнік Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь — высокакласны спецыяліст у сваёй галіне. Пасля заканчэння профільнага ВНУ (медыцынскага ўніверсітэта для судова-медыцынскіх і судова-псіхіятрычных экспертаў, следча-экспертнага факультэта Акадэміі МУС для экспертаў-крыміналістаў, тэхнічнага ВНУ для экспертаў, якія праводзяць спецыяльныя і тэхнічныя даследаванні) спецыялісты на працягу года праходзяць перападрыхтоўку ў Інстытуце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз у Мінску.


Прафесію эксперта-крыміналіста можна атрымаць толькі ў Акадэміі МУС. Попыт на спецыялістаў вельмі вялікі.
З моманту ўтварэння Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз на службу ў тэрытарыяльнае аддзяленне Дзяржкамітэта ў Віцебскай вобласці паступілі 14 выпускнікоў Акадэміі. Пасля сур'ёзнай тэарэтычнай падрыхтоўкі маладыя спецыялісты не толькі пачалі адточваць прафесійныя навыкі, але і актыўна ўліліся ў грамадскае жыццё аддзела. З першага працоўнага дня ўступілі ў рады Беларускага прафесійнага саюза работнікаў Узброеных сіл, органаў пагранічнай службы, Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і іншых органаў бяспекі, і сталі членамі адной вялікай прафсаюзнай сям'і. Прымаюць актыўны ўдзел у спартыўнай і культурнай дзейнасці і міжраённых аддзелаў, і абласнога ўпраўлення.


Хлопцаў і дзяўчат, выпускнікоў гімназій і школ, якія жадаюць стаць экспертамі-крыміналістамі, упраўленне Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці запрашае паступаць на следча-экспертны факультэт Акадэміі МУС, каб атрымаць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці "Судовыя крыміналістычныя экспертызы". 

Перавагі:
- поўнае дзяржаўнае забеспячэнне ў перыяд навучання;
- бясплатная вышэйшая адукацыя;
- пасля завяршэння навучання — прысваенне першага спецыяльнага звання "лейтэнант юстыцыі";
- гарантаванае працаўладкаванне на пасадзе кіраўнічага саставу ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз;
- сацыяльная абарона, праду-гледжаная заканадаўствам для сілавых структур, а таксама членаў іх сем'яў.
Па ўсіх пытаннях звяртацца па адрасе: г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 19, РАУС, Міёрскі міжраённы аддзел ДКСЭ Рэспублікі Беларусь. Кантактны тэлефон: 8 02152 4 21 29, ці г. Віцебск, вул. Гагарына, 12, тэлефон 8 (0212) 60 52 87.


Міхаіл ЗАКРЭЎСКІ, начальнік Міёрскага

міжраённага аддзела ДКСЭ Рэспублікі Беларусь.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 83 518
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 49 421
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 829
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 21 140
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 20 017
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 835
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 643
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2018
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2018
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін
free counters
Партнеры сайта