Авторизация
 

Выхадныя ў Міёрскім Цэнтры дзяцей і моладзі прайшлі паспяхова

 Студзеньскія выхадныя для Цэнтра дзяцей і моладзі і ўстаноў адукацыі былі насычанымі. Педагогі і вучні ўдзельнічалі ў мерапрыемствах раённага, рэгіянальнага і абласнога ўзроўню.

20 студзеня ў Міёрскай СШ №2 знаўцы школ раёна спаборнічалі ў інтэлектуальным турніры "Эрудыт-2018". Удзельнічала сем каманд: "ДЮАЕВА" з СШ №2, "Красные охотники" з СШ №3 імя Ягора Томкі, "Друзья Друзя" з Дзісенскай СШ, "БЭМС" з Язненскай СШ, "Максимум" з Новапагосцкай, "Пятый элемент" з Павяцкай і "Альянс" з Чапукоўскай школ.


Удзельнікі адказвалі на самыя складаныя і закавырыстыя пытанні вядучай Алены Сушко, здзіўлялі ведамі журы: намесніка дырэктара Цэнтра дзяцей і моладзі Ларысу Малецкую і метадыста вучэбна-метадычнага комплексу Іну Сіповіч. Упартая інтэлектуальная барацьба завяршылася перамогай дзвюх каманд, якія не саступілі адна адной нават у дадатковых пытаннях. Кубак і дыплом пераможцы дастаўся камандам "Красные охотники" і "ДЮАЕВА". На другую прыступку п'едэстала ўзняліся "БЭМС", на трэцім месцы "Друзья Друзя".


21 студзеня каманды-пераможцы паўдзельнічалі ў абласным сінхронным турніры гульні "Што? Дзе? Калі?" у Наваполацку. Знаўцы паказалі высокі інтэлектуальны ўзровень. Каманда "Искатели" з СШ №2 заняла шостае месца, "Красные охотники" — восьмае з 16-ці.


Важнай падзеяй стаў абласны фестываль "Раўненне на Сцяг", які прайшоў у Віцебску 20 студзеня. У мерапрыемстве на базе сярэдняй школы №12 г. Віцебска ўдзельнічалі вучні Міёрскай СШ №2 разам са старшынёй раённага Савета БРПА Аксанай Няміра і педагогам-арганізатарам Таццянай Шатурынай. Нашы піянеры ўдастоены намінацыі "Прытрымліваемся традыцый сваіх" пры ўскладанні Гірлянды Славы. Фестываль запомніўся прыгожым і відовішчным выступленнем каманд Аршанскага, Глыбоцкага, Віцебскага, Докшыцкага і іншых раённых Саветаў ГА "БРПА" Віцебшчыны. Спадабалася канцэртная праграма і навагодняе тэатралізаванае прадстаўленне вучняў віцебскай сярэдняй школы №12.
Для педагогаў турысцка-краязнаўчага профілю метадыст Вольга Ясінская арганізавала паездку ў Ахрэмаўскую школу Браслаўскага раёна. Адміністрацыя ўстановы, загадчык турыстычна-краязнаўчага аддзела Браслаўскага Цэнтра дзяцей і моладзі Ала Лук'янец і педагог Вячаслаў Кроп забяспечылі цёплы прыём. Калегі па-дзяліліся вопытам турыстычнай дзейнасці, расказалі пра асаблівасці правядзення раённай турыяды, паказалі ўладкаванне залы для заняткаў, элемент трэніровачнага занятку з вучнямі.


У ходзе сустрэчы разгледзелі магчымасці далейшага супрацоўніцтва, арганізацыі сумесных мерапрыемстваў, вучэбна-трэніровачных збораў, удзелу ў спаборніцтвах па спартыўным арыентаванні і тэхніцы пешаходнага турызму ў закрытых памяшканнях.


Вольга ЯСІНСКАЯ,
метадыст Цэнтра дзяцей і моладзі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 203
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 450
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 32 091
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 887
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 189
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 924
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 214
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2018
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2018
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта