Авторизация
 

Вячаслаў ТАМАШЭВІЧ з Узмён спявае нядаўна, але добра

 "Золотые маковки церквей над рекою, земляника спелая с парным молоком", — з першых акордаў і нот гэтай песні стала відавочна, што яе выканаўца — адзін з самых таленавітых удзельнікаў школьнага конкурсу, які ў той дзень праходзіў на раённай сцэне. "Даўно спяваеце?" — "Зусім нядаўна, крыху больш за год", — адказваў карэспандэнту статны, прыгожы дзевяцікласнік з Узмён Вячаслаў ТАМАШЭВІЧ.

Гэта было больш за год таму. Хлопец старанна здаваў экзамены і збіраўся паступаць у Полацкі эканамічны каледж на тэхніка-праграміста. Яшчэ з пятага класа палюбіў гэтую прафесію. Роўна тады, калі пра яе пачуў. Ведаў: праграмы пісаць складана. Але захапляла, што тут патрэбна пастаяннае самаўдасканаленне. Вячаслаў любіць ставіць перад сабой мэты і дасягаць вышынь. Са школьных прадметаў яму асабліва падабалася інфарматыка.


Канешне, з роднай школай расставацца вельмі сумна. Непакоіліся і настаўнікі. Шукалі сярод выхаванцаў новую зорачку, каб абараняць гонар Узмён на вакальных конкурсах.


Вячаслаў загадзя раззнаёміўся з навучэнцамі каледжа, якія паведамілі, што творчых людзей там асабліва вітаюць. Летась мара збылася — хлопец стаў студэнтам. Аднак сцэнічную дзейнасць не пакідае, спявае на мерапрыемствах у каледжы.


Зорны лёс з пастаяннымі канцэртамі і раз'ездамі напаткаў Вячаслава Тамашэвіча прыкладна два гады таму. 23 лютага ў школе праходзіла тэматычнае мерапрыемства, кожны клас рыхтаваў свой нумар. У дуэце з аднакласніцай ён літаральна зачараваў залу. Юнака і раней цягнула да спеваў, але жаданне ў спробу не перарастала. "Як мы раней не заўважылі такі талент?", — здзіўляліся настаўнікі. І першыя "гастролі" — фестываль медыякамунікацый у райцэнтры. Як дажджынкі з неба, пасыпаліся лаўровыя вянкі і розныя ўзнагароды. Запрасілі ў клубную мастацкую самадзейнасць — і там прызёрства.


— Сцэнічнае жыццё, — прыкмячае Вячаслаў, — дапамагло мне раскрыцца, знаходзіць хуткі кантакт з людзьмі. Я ніколькі не ганаруся і не ўзвышаю сябе над таварышамі. Усе людзі роўныя і па-свойму таленавітыя.


Ёсць у юнака дзве старэйшыя сястры. Адна хораша малюе, а другая "проста вельмі разумная" — так цёпла пра іх адгукаецца брат. Акрамя спеваў, займаецца спортам, асабліва валейболам. А ў сям'і галасісты такі — адзіны. Кожны раз перад выхадам на сцэну злёгку хвалюецца. У рэпертуары назбіралася шмат песень. Настаўнікі і былыя аднакласнікі прарочаць Вячаславу будучыню ў шоу-бізнесе. Але ён бачыць сябе выключна праграмістам. Будзем спадзявацца, што ў гэтай прафесіі ў яго таксама будуць гарэць вочы, як і на сцэне.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 584
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 471
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 369
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 177
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 568
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 289
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 586
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Именины 15 октября 2018
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта