Авторизация
 

Выпускніца Міёрскай СШ №3 Аня Кураш вывучае кітайскую мову

 Двойчы на год адзначаюць сваё свята беларускія студэнты. 17 лістапада — у Сусветны дзень студэнта, і 25 студзеня — у Таццянін дзень разам з расійскімі "калегамі". Сталі святочнымі гэтыя дні для міярчанкі Ганны КУРАШ, студэнткі-першакурсніцы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. 

ЧАСАМ сябры і знаёмыя просяць Аню сказаць што-небудзь па-кітайску. Усміхаецца і з меладычнай інтанацыяй гаворыць толькі ёй зразумелыя словы.


— У кітайскай мове чатыры тоны. Адно і тое ж слова, вымаўленае з рознай інтанацыяй, будзе мець рознае значэнне. Жыхары розных кітайскіх правінцый могуць не разумець адзін аднаго з-за адрозненняў у інтанацыі, — расказвае Аня. — На першы погляд падобныя іерогліфы адрозніваюцца адным невялікім элементам і абазначаюць розныя словы. Колькі ўсяго іерогліфаў у кітайскай мове, наўрад ці адкажуць самі яе носьбіты.


ВЫПУСКНІЦА Міёрскай СШ №3 Аня Кураш цвёрда вырашыла паступаць у лінгвістычны ўніверсітэт. Пра ўстанову ведала з расповядаў старэйшай сястры Юлі, студэнткі факультэта англійскай мовы. Аня таксама выбрала гэты факультэт і планавала, што ў якасці другой замежнай мовы будзе, як і сястра, вывучаць іспанскую. Незадоўга да падачы дакументаў аддала перавагу кітайскай.


— Разумела, што мова складаная. Але яна мяне вельмі зацікавіла. Рада, што яе вывучаю, — гаворыць Аня. — Займаюся кітайскімі танцамі. Пасля трэцяга курса магчыма стажыроўка ў Кітаі. Вядома, хацелася б трапіць у натуральнае моўнае асяроддзе, бліжэй пазнаёміцца з нацыянальнай культурай.


 ПАКУЛЬ ШТО кітайскую мову студэнты-першакурснікі вывучаюць на занятках па граматыцы, практыцы вуснага і пісьмовага маўлення. Фанетыку вядзе выкладчыца з Кітая, якая сем год жыве ў беларускай сталіцы. Прыводзіла на пару кітайскіх студэнтаў. Знайшлі з імі агульную мову.


— Неяк у магазіне назірала сітуацыю: кітаец хацеў штосьці купіць, а прадавец яго не разумела. Было гэта ўвосень, заняткі ва ўніверсітэце толькі пачаліся, — прыгадвае Аня. — Тады я не магла дапамагчы. Цяпер, думаю, пераклала б тую просьбу.


Група, у якой займаецца Аня, невялікая. Дзесяць дзяўчат. Выкладчыца-кітаянка не звяртаецца да вучаніц па іх імёнах. У Кітаі прынята даваць чалавеку імя, якое адлюстроўвае яго ўнутраны свет. Аню настаўніца назвала Узыходзячым сонцам.


ПАСЛЯ заняткаў першакурсніца прысвячае час не толькі вучобе. Задаюць шмат, але паспявае на мерапрыемствы, якія праходзяць ва ўніверсітэце і на факультэце. Адно з іх арганізавала сама — вечар паэзіі і бардаўскай песні адбыўся на факультэце англійскай мовы ў снежні.


— Гэты вечар — мая даўняя мара. Сама вершы пішу. Хацелася сабраць разам захопленых паэтычнай творчасцю студэнтаў,— расказвае субяседніца. — З прапановай пайшла ў дэканат. Мяне падтрымалі.


Да мерапрыемства Аня рыхтавалася месяц. Пісала сцэнарый, вырашала арганізацыйныя пытанні. Удзельнікамі вечара сталі пятнаццаць студэнтаў з першага па пяты курс. Чыталі свае вершы, спявалі пад гітару ўласныя песні. Магчыма, такія творчыя сустрэчы стануць традыцыйнымі.


СТАРАННАСЦЬ і ўменне граматна размяркоўваць свой час—залог поспеху. Усе чатыры экзамены ў сваю першую сесію Аня здала на дзявяткі. Канікулы праводзіць у родных Міёрах. Разам са сваёй сям'ёй адзначыць свята студэнтаў. А за дзень да яго сустрэне пару паўналецця. 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА  і з асабістага архіва Ані Кураш.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 91 056
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 65 278
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 916
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 717
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 30 039
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 770
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 19 065
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 октября 2018
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Именины 20 октября 2018
Иосиф, Леонтий, Марк, Николай, Сергей, Юлиан, Пелагея

Госці краін
free counters
Партнеры сайта