Авторизация
 

У святле кнігі
Насычана і цікава праходзіў тыдзень дзіцячай і юнацкай кнігі ў раённай дзіцячай бібліятэцы. Пачаўся ён з падарожжа па перыядычных выданнях “Наша прэса — на ўсе інтарэсы”. Рыхтавала і праводзіла мерапрыемства бібліятэкар чытальнай залы Г. К. Рачыцкая для вучняў СШ №1. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з вялікай колькасцю яркай і пазнавальнай перыёдыкі—з беларускімі газетамі і часопісамі. Многія выданні з’явіліся шмат год таму, але ёсць і “маладыя”. З цікавасцю слухалі і разглядалі дзеці “Рукзачышку”, “Рукзачок”, “Рукзак” (выдаецца для самых маленькіх, сярэдняга ўзросту і для старшакласнікаў); “Сюрпрыз”, “Лесавік”, “Ксюша”, “Юны выратавальнік”, “Раніца” і шмат іншых.

Новая выстава
У актавай зале бібліятэкі заўсёды размяшчаюцца цікавыя выставы. Чарговай, якая дзейнічае і цяпер, стала прэзентацыя юных творцаў “Мой любімы казачны герой”. Аўтары карцін навучаюцца ў школе мастацтваў: Эліна Томка, Віка Булгак, Юля Завадская, Валерыя Росава, Маша Зубава, Карына Кароль, Маша Петрукевіч, Оля Шульга, Юля Карцяновіч і Жэня Курыловіч. Дзяўчаты расказвалі, які твор іх натхніў на стварэнне свайго невялікага шэдэўра, які настрой прысутнічаў і якія фарбы спецыяльна выкарыстоўвалі для ілюстрацыі.
Пасля дзяцей чакалі мультгадзіна “Планета казак і кіно”, экскурсія па бібліятэцы.

Памяць
пра пісьменніцу

Вясна азнаменавана юбілеем вядомай беларускай пісьменніцы Агніі Барто. Яе творы — для тонкай дзіцячай душы. Пад назвай “Я ведаю, што трэба прыдумаць” прайшла прысвечаная яе памяці сустрэча.
Гучалі вершы, расказвалася пра жыццёвы шлях. Цікава было пабачыць відэазапіс, дзе яна дэкламавала свае творы, пачуць яе голас. Для прысутных праведзена віктарына на ўважлівасць і веданне творчасці паэтэсы. Самыя актыўныя яе ўдзельнікі ад вядучай Ірыны Генадзьеўны Томка атрымалі ўзнагароды.

Жабяня Фрэнк — дапамога наваколлю
Чытачы бібліятэкі прынялі ўдзел у міжнародным адукацыйным інтэрнэт-праекце, у якім задзейнічана 150 краін свету, па зберажэнню клімату па нашай планеце.
Яго змяненне — глабальная праблема, якая датычыцца кожнага чалавека, і толькі агульнымі намаганнямі можна часткова выправіць сітуацыю. Нават невялікія змены ў нашых паўсядзённых паводзінах могуць паўплываць на распаўсюджванне парніковага эфекту. Ініцыятарам такога праекта ў нашым горадзе стала настаўніца замежнай мовы СШ №3 Галіна Аляксандраўна Урбановіч.

Талісманам гульні з’яўляўся жабяня Фрэнк. Сутнасць у тым, што істота жыве за кошт абяцанняў і галадае. Да чытачоў звярталіся з просьбай даць абяцанне, што будуць беражліва адносіцца да навакольнага асяроддзя, да прыгожай прыроды. Дзеці з пераліку выбіралі адно ці два і так кармілі жабяня. Значылася наступнае: змяншаць тэмпературу паветра ў доме на адзін градус і выключаць святло, калі яно не патрэбнае; замяніць дома электрычныя лямпачкі на энергазберагальныя; больш садзіць дрэў і кустоў; не выкідваць смецце абы-дзе… Прынялі ўдзел у праекце вучні СШ №3, дзіцячы садок №3 і наведвальнікі бібліятэкі.

“Школа Айбаліта”

На працягу ўсяго тыдня працавала вельмі важная і карысная “Школа Айбаліта”. Вучні СШ №1 займаліся “рамонтам” кніг і перыёдыкі: падклейвалі і падпраўлялі на іх вокладкі і самі выданні. Такім чынам “вярнулася да жыцця” не толькі вялікая колькасць кніг, але і часопісаў.
Вялікую падзяку бібліятэка выказвае дзецям, якія прымалі ўдзел у гэтым мерапрыемстве, а таксама дырэктару СШ №1 В. В. Ханецкаму за падтрымку і цеснае супрацоўніцтва з намі.

Яны любяць чытаць
Трэба адзначыць, што шмат дзяцей наведвае бібліятэку. Аднак сярод іх ёсць і лепшыя, якіх не зацягвае ў свае путы інфармацыйнае стагоддзе, яны любяць і шануюць кнігу, імкнуцца з яе чэрпаць глыбіню мудрасці і пазнаваць наваколле. З СШ №1 гэта Арцём Леановіч, Яўгенія Кавецкая, Аліна Рабушава, Анастасія Грыгор’ева, Раман Шэнда, Анастасія Рабушава, Марыя Шук, Елізавета Чарнаок; з СШ №2—Яна Шокель, Ігар Зінкевіч, Елізавета Матэленак, Аня Даргель, Яўген Граковіч, Мацвей Гарноўскі, Уладзімір Марозька, Віталь Пупін, Арцём Мікалаеў, Вераніка Закрэўская, Валерый Мілашэвіч, Анастасія Скурат, Юлія Пальчэх і Анастасія Дзмітрыева; з СШ №3 — Сяргей Чарвак, Кацярына Янушкевіч, Кірыл Тычко, Віялета Кашкур, Ягор Абалевіч, Вікторыя Шокель, Дзіяна Баравік, Анастасія Барун, Мікіта Паўлюканец, Максім Грыц, Юля Завадская, Ксенія Сушко, Анастасія Максімовіч і Яна Завадская.

Умеюць і любяць чытаць і самыя маленькія наведвальнікі “краіны кніг”—дашкольнікі Мілана Арцімовіч, Вікторыя Осіпава, Паліна Пальчэх, Ксенія Пупіна, Уладзіслаў Сінкевіч і Анастасія Шокель.

У заключэнні
20 красавіка ў РДК адбылося закрыццё тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі. Шоу-праграма “На востраве Весялосці” сабрала шмат дзяцей.
Валянціна ЛАКОТКА.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 96 872
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 78 788
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 53 455
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 40 328
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 39 105
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 35 684
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 24 660
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 26 июня 2019
Александр, Алексей, Андрей, Даниил, Дмитрий, Иван, Акулина, Александра, Анна, Антонина, Пелагея

Именины 25 июня 2019
Андрей, Арсений, Иван, Петр, Степан, Тимофей, Юлиан, Анна, Мария

Госці краін

free counters
Партнеры сайта