Авторизация
 

У Смаленску ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу "Вобраз памежжа вачамі моладзі"

 13 снежня мінулага года ў Аддзяленні Пасольства Рэспублікі Беларусь у Смаленску ўзнагародзілі пераможцаў конкурсу эсэ "Вобраз памежжа вачамі моладзі", які арганізавалі Асацыяцыя "Агенцтва інтэграцыйных ініцыятыў" і кафедра рускай мовы філалагічнага факультэта Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паўдзельнічалі ў ім студэнты з Віцебска (у тым ліку і аўтар гэтых радкоў), Мінска, Смаленска і іншых гарадоў Беларусі і Расіі.

Цырымонію ўзнагароджання ўзначалілі выканаўчы дырэктар Агенцтва інтэграцыйных ініцыятыў Вольга Шаўчэнка і старшы саветнік Аддзялення Пасольства Рэспублікі Беларусь у Смаленску Чэслаў Шульга. Таксама ў склад арганізацыйнага камітэта конкурсу ўвайшлі дэкан філалагічнага факультэта Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта Валянціна Кавалёва, прафесар кафедры рускай мовы вышэйназванай навучальнай установы Ніна Максімчук і кіраўнік аддзела па міжнароднай дзейнасці і прыгранічным супрацоўніцтве Агенцтва інтэграцыйных ініцыятыў Людміла Шэвень.


Конкурс "Вобраз памежжа вачамі моладзі" стаў цудоўнай магчымасцю даследаваць гісторыю і сучаснасць гарадоў суседніх краін, падзяліцца сваімі ўражаннямі і марамі, даведацца пра новае, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі. Студэнты пісалі эсэ пра тое, якім бачыцца ім вобраз памежжа, якая яго роля ў іх жыцці і краін-пабрацімаў Расіі і Беларусі. Зададзеная тэма падалася надзвычай шырокай, таму сустракаліся і філасофскія роздумы, і рамантычныя ўяўленні, і аналітычна-экспертныя думкі.


Усе работы неслі ў сабе эмоцыі, асабістае адчуванне аўтараў. Таму, са слоў членаў журы, няпроста было вызначыць лепшых. З беларускага боку першае месца занялі Аляксей Забелін (Мінск) і Ірына Радзіхоўская (Віцебск). Сярод расійскіх удзельнікаў у лідарах Лізавета Серада і Кацярына Мамнева, якія прадстаўлялі Смаленскі дзяржаўны ўніверсітэт. Пераможцы, а таксама сярэбраныя і бронзавыя прызёры, атрымалі дыпломы, лісты падзякі і каштоўныя падарункі.


Арганізацыя такіх конкурсаў, актыўны ўдзел у іх моладзі, зацікаўленасць грамадства сведчаць, што тэма памежжа, яго навіны і падзеі актуальныя і запатрабаваныя не толькі сярод жыхароў "гарадоў на мяжы", але і іншых прадстаўнікоў насельніцтва абедзвюх краін.
Пасля цырымоніі ўзнагароджання пераможцы, выкладчыкі і ўсе зацікаўленыя ўдзельнічалі ў адкрытай дыскусіі, арганізаванай на базе Смаленскага дзяржаўнага ўніверсітэта, на тэму "Вобраз памежжа ў люстэрку СМІ", мадэратарам якой выступіла Людміла Шэвень. Прысутнічалі на аўтарскіх майстар-класах ад журналіста Смаленскай абласной грамадска-палітычнай газеты "Працоўны шлях" Марыі Дзёмачкінай на тэму "Сторітэл-лінг. Як рабіць сацыяльныя рэпартажы цікавымі?" і журналіста Smol-Daily.ru Уладзіміра Супрунчука з выступленнем "Стан СМІ памежжа ў рамках узаемадзеяння Расіі і Беларусі".


Ірына РАДЗІХОЎСКАЯ, студэнтка філалагічнага

факультэта ВДУ імя П.М. Машэрава. 

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 82 932
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 47 590
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 21 028
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 20 226
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 19 102
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 18 215
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 11 070
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 января 2018
Галактион, Илья, Макар, Петр, Татьяна

Именины 24 января 2018
Виталий, Владимир, Иосиф, Михаил, Николай, Степан, Терентий, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта