Авторизация
 

Дзень адчыненых дзвярэй у ахове
Пра важнасць задач, якія стаяць перад супрацоўнікамі пазаведамаснай аховы, паспяховасць іх выканання, спецыфіку дзейнасці асобных структурных падраздзяленняў расказвалі супрацоўнікі Міёрскага аддзялення Дэпартамента аховы МУС навучэнцам сярэдніх школ райцэнтра падчас правядзення Дня адчыненых дзвярэй. Такая сустрэча была арганізавана не толькі для павышэння ўзроўню прававых ведаў дзяцей, прывіцця ў іх законапаслухмянасці, але, найперш, з прафарыентацыйнай мэтай.

Старшы інспектар групы міліцэйскай, ваенізаванай і вартаўнічай аховы Валерый Уладзіміравіч Масальскі апавядаў пра дзейнасць групы затрымання, прадэманстраваў экіпіроўку супрацоўнікаў, якую школьнікі з задавальненнем прымерылі. Выступоўца прапанаваў прысутным зазірнуць у гісторыю і даведацца ў якіх умовах працавалі работнікі аддзялення раней: мясцовая служба аховы створана 45 гадоў назад і за гэты працяглы прамежак часу адбылося яе станаўленне і развіццё. Пры такой высокай аснашчанасці спецсродкамі і транспартам, як цяпер, намнога лягчэй забяспечыць высокую захаванасць маёмасці ад замахаў злачынцаў, абараніць інтарэсы грамадзян, а ў асобных выпадках і іх жыццё.

Пра перавагу сучаснага абсталявання для падключэння трывожнай, пажарнай і ахоўнай сігналізацыі, пра прымяняемыя новыя тэхналогіі тлумачыў інжынер групы сродкаў і сістэм аховы Юрый Феліксавіч Закрэўскі.
Начальнік аддзялення Ігар Іванавіч Войтаў у заключэнне дадаў, што паспяховае вырашэнне адказных задач, ускладзеных на супрацоўнікаў службы аховы, галоўным чынам залежыць ад прафесійнага майстэрства асабовага саставу. Таму звяртаецца асаблівая ўвага на падбор кадраў, і далёка не кожны можа працаўладкавацца ў аддзяленні, якія падведамасны Міністэрству ўнутраных спраў: закрыты шлях для тых, хто не сябруе з законам, ігнаруе маральнасцю. Выступоўца з’арыентаваў школьнікаў на важнасць быць законапаслухмянымі, каб у будучым мець магчымасць выбраць прафесіі, звязаныя з выкананнем абавязкаў у аддзяленнях аховы.
На здымку: падчас правядзення Дня адчыненых дзвярэй.

І. ВОЙТАЎ,
начальнік Міёрскага
АДА МУС РБ.
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 071
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 270
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 982
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 186
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 649
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 395
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 533
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Именины 23 февраля 2020
Антон, Аркадий, Василий, Геннадий, Герман, Григорий, Иван, Марк, Петр, Порфирий, Прохор, Анна, Валентина, Галина, Карп, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта