Милицейские вузы приглашают в ряды правоохранителей

 Абітурыентам-2018, якія плануюць паступаць у міліцэйскія ВНУ, варта прыгадаць прыказку пра тое, што адклад не ідзе на лад.

Лепш загадзя рыхтавацца да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай (рускай), замежнай мовах і грамадазнаўстве. А перш-наперш — звярнуцца ў раённы аддзел унутраных спраў. Каб паспець сабраць неабходныя дакументы, прайсці ваенна-ўрачэбную камісію, азнаёміцца з азамі абранай прафесіі.


У рады праваахоўнікаў прымаюць маладых людзей ва ўзросце ад 17 да 25 год. Разам са школьнікамі стаць курсантамі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў ці Магілёўскага інстытута МУС могуць выпускнікі прафліцэяў, каледжаў, тэхнікумаў, грамадзянскіх ВНУ.
Агульныя для ўсіх патрабаванні — добрае здароўе і адсутнасць праблем з законам.


Па пытаннях паступлення звяртайцеся ў аддзел кадраў РАУС па адрасе г.Міёры, вул. Дзяржынскага, 19 або на нумары тэлефонаў 4 14 62, 513 96 54.

Фота для ілюстрацыі.
Уладзімір ЛАПЫР, намеснік
начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце
і кадравым забеспячэнні.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.