Авторизация
 

Старт для прафесійнага росту з аддзялення паштовай сувязі "Мікалаёва"

 У аддзяленні паштовай сувязі "Мікалаёва" ні дня без наведвальнікаў. З нядаўнага часу прымае плацяжы, адпраўляе карэспандэнцыю, рэалізоўвае тавары малады начальнік АПС Вольга Пяцько.

Вольга ПЯЦЬКО планавала вывучаць і распрацоўваць камп'ютарныя праграмы. Паштовая справа змяніла прафесійны арыенцір.

У гэтым аддзяленні праходзіла пераддыпломную практыку ў маі. З 11 ліпеня прыступіла да работы, — расказвае Вольга Анатольеўна. — На адаптацыю спатрэбіўся месяц. З вяскоўцамі пазнаёмілася, справаздачы складаць навучылася. Цяпер з плацяжамі і дакументацыяй спраўляюся хутка.


ВОЛЬГА — выпускніца Віцебскага філіяла Беларускай дзяржаўнай акадэміі паштовай сувязі. Думала стаць праграмістам, але не хапіла балаў. Пайшла ў паштавікі. Пакрысе сфера сувязі захапіла. Змяняць прафесію пасля адпрацоўкі па размеркаванні не намерана.


 — Хочацца прафесійна расці і развівацца. Сельскае аддзяленне сувязі — добры старт, каб унікнуць у тонкасці справы і набіць руку, — гаворыць малады спецыяліст. — Падчас вучобы праходзіла дзве практыкі ў віцебскіх аддзяленнях. Там аб'ёмы работы большыя, кліенты розныя трапляліся. У вёсцы наведвальнікі добразычлівыя. Раённае кіраўніцтва ўважлівае, нават не чакала, што будуць так падтрымліваць і словам, і слушнай парадай.


СЯЛЬЧАНЕ прыходзяць на пошту аплаціць камунальныя, паслугі мабільнай сувязі і інтэрнэту, атрымаць "малочныя грошы" і пасылкі, купіць часопіс для дзіцяці і які-небудзь ласунак да чаю. Ёсць попыт на паштоўкі, цяпер у асартыменце навагоднія.


У 15.00 працоўны дзень у сельскім ад-дзяленні сувязі заканчваецца. Вольга зачыняе будынак пазней. Трэба прывесці ў парадак дакументацыю і памяшканне. Паліцы без пылу і чыстая падлога — таксама абавязак начальніка аддзялення.


ШЛЯХ на работу займае хвіліну. Малады спецыяліст здымае пакой у мясцовай пенсіянеркі, чый дом па-суседстве з поштай. Моладзі і забаў у аграгарадку няшмат. Вольны час Вольга праводзіць за добрым фільмам ці кнігай. Праз выхадныя бывае ў роднай вёсцы Гуркі Шаркаўшчынскага раёна. Гэта за сорак кіламетраў ад Мікалаёва, але аўтобусам не дабярэшся. Забірае і прывозіць тата на ўласным аўтамабілі. Сагрэўшыся цеплынёй бацькоўскага ачага, малады спецыяліст вяртаецца на працу. З добрым настроем і жаданнем глыбей спазнаваць паштовую навуку. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 апреля 2021
Вениамин, Иван, Иннокентий, Иосиф, Анна

Именины 12 апреля 2021
Захар, Иван

Госці краін

free counters
Партнеры сайта