Авторизация
 

Міярчанкі ў літоўскім горадзе Друскінінкай

 Дзеці з нашага раёна штогод праходзяць лячэнне ў літоўскім горадзе Друскінінкай. Тры пуцёўкі ў прэстыжны санаторый  "Беларусь" з гаючымі мінеральнымі водамі і комплексам лячэбных працэдур паступілі і на першы квартал 2018 года. На сакавік ужо размеркавана, а дзве зімовыя яшчэ ў рэалізацыі. 

За імі можна звярнуцца да спецыяліста прадстаўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення рэспубліканскага Цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Міёрскага раёна Юліі Блажэвіч у кабінет №3 у райвыканкаме з 9.00 да 13.00. Тэлефоны для даведак: 4 15 21 ці 645 11 03 (МТС).


Адна з пуцёвак у Друскінінкай для дзіцяці ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў — з 25 студзеня да 14 лютага. Другая (ад 11 да 15 гадоў) з 17 лютага да 9 сакавіка. Знаходжанне ў санаторыі і лячэнне — бясплатныя! 

Весткі з літоўскай "Беларусі"

лістападзе ў Друскінінкай ездзілі трое дзяцей з Міёр. У іх ліку адзінаццацігадовая Яўгенія Лісічэнка. У дзяўчынкі гастрыт. Бацькі адправілі падлячыцца. За мяжой была разам з дзесяцігадовай міярчанкай Мартай Кліпацкай. Дзяўчаты жылі ў двухмесным пакоі.


— У перапынках паміж лячэбнымі працэдурамі ўдзельнічалі ў забаўляльных і спартыўных мерапрыемствах, — расказвае мама Жэні Надзея Лісічэнка. — Дачка пахвалілася, што ездзілі на экскурсію на круглагадавую лыжную трасу, у аквапарк.


 Бацькі размаўлялі з Яўгеніяй па скайпе, пісалі паведамленні, атрымлівалі фотаздымкі. На іх — прыгожыя карпусы санаторыя, утульны інтэр'ер пакояў і працэдурных кабінетаў. Знаходзіцца ўстанова ў маляўнічым месцы, дзе ёсць цікаўныя вавёркі. "Санаторны" рацыён звяркам падабаецца, таму не спяшаюцца ў дзікую прыроду. І самі дзяўчынкі не галадалі, бо дыетычныя стравы смачныя.
Курс аздараўлення доўжыўся тры тыдні. Арганізавана там і навучанне. З дому бралі толькі школьныя прылады і сшыткі. Падручнікамі забяспечылі ў санаторыі.


— Мы без Жэні сумавалі, і ёй дадому хацелася. Але час прабег хутка. Дзяўчынкі ўжо прыехалі. Забралі мы іх з Глыбокага, дзе пралягаў маршрут спецыяльнага транспартнага аўтобуса.


Са слоў бацькоў, аформіць дакументы ў Літву для маленькіх дзяцей проста. З'ездзілі у Віцебск, падалі патрэбныя паперы. Не трэба звяртацца ў замежнае консульства, плаціць грошы за аднаразовую візу. Агульныя выдаткі невялікія. А вось дзеткам старэйшага ўзросту трэба 35 еўра на афармленне аднаразовай замежнай візы.


Спецыяліст прадстаўніцтва Віцебскага абласнога ўпраўлення рэспубліканскага Цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Міёрскага раёна Юлія Блажэвіч нагадвае, што, атрымаўшы пуцёўку, трэба ўважліва прачытаць інфармацыю на зваротным баку. Там змешчаны неабходныя звесткі і нумары тэлефонаў Віцебскага аддзела "Цэнтркурорт", дзе падкажуць пра тэрміны падачы дакументаў, умовы афармлення візы, страхоўкі і інш. Дастаўка дзяцей у санаторый — цэнтралізаваная. 

На здымку: Марта Кліпацкая і Яўгенія Лісічэнка ў санаторыі "Беларусь" у Друскінінкаі.

Эліза БЛАЖЭВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 90 584
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 64 471
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 31 369
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 30 177
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 29 568
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 26 289
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 18 586
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 октября 2018
Денис, Иван, Павел, Петр

Именины 15 октября 2018
Андрей, Борис, Василий, Георгий, Давид, Иван, Константин, Михаил, Петр, Степан, Федор, Анна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта