Апошні званок

Апошні званок для вучняў 9 і 11 класаў сёлета прагучыць 30 і 31 мая. Выпускныя вечары для вучняў 11 класаў рэкамендуецца правесці 11-12 чэрвеня.

Выпускнікі БШ будуць здаваць 4 экзамены: беларуская мова (пісьмова), руская мова (пісьмова), матэматыка (пісьмова) і гісторыя Беларусі (вусна).
У выпускнікоўСШ тры іспыты: два абавязковыя пісьмовыя — па мове (беларускай або рускай — на выбар вучня) і матэматыцы, трэці экзамен пройдзе ў вуснай форме па любому з прадметаў школьнага цыкла.

Усе выпускныя экзамены будуць праведзены з 1 па 12 чэрвеня, пісьмовыя пачынаюцца ў 9.00. Як звычайна, усе заданні для пісьмовых экзаменаў аб’яўляюцца па тэлебачанні і радыё.
Пісьмовыя выпускныя экзамены за базавую школу адбудуцца 2, 6 і 8 чэрвеня. Для выпускнікоў 11-х класаў яны пройдуць 1, 3 і 7 чэрвеня.
Паўторныя пісьмовыя выпускныя экзамены для вучняў 9-х класаў адбудуцца 20 жніўня па беларускай мове, 22 жніўня — па рускай, 24 — па матэматыцы; для вучняў 11-х класаў: 23 жніўня — па матэматыцы, 25 — па беларускай або рускай мове.
БелТА.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.