Авторизация
 

Міярчане з экскурсіяй наведалі Браслаў

 У кастрычніку маладыя спецыялісты наведалі Браслаў. 11 чалавек на чале з І. Грыгор'евай прадстаўлялі ўстановы адукацыі раёна. Па дарозе пазнаёміліся, спрыяла надвор'е. У Браславе нас сустрэла экскурсавод Надзея. Паказала рэшткі бруку 19-га стагоддзя. 

Мы прайшлі пад Варотамі Дружбы і загадалі жаданні ля скульптуры "Рыбка". Праехалі па вуліцах горада. Надзея пазнаёміла нас з радавой забудовай і архітэктурнымі помнікамі розных эпох.


Здзівіла, што "ў горадзе ля азёр" ёсць свой чыгуначны вакзал. Пасля 1960-х гадоў ён не выкарыстоўваўся па прызначэнні. Падчас Першай Сусветнай вайны ў гэтых краях пралягала вузкакалейная чыгунка. Ваенныя перапраўлялі па ёй узбраенне і правізію. Пасля Другой Сусветнай чыгунку разабралі. Застаўся жоўты будынак вакзала, які выкарыстоўваюць пад жылыя дамы.


 Наведалі вяршыню Замкавай гары — гістарычнае сэрца Браслава. Тут быў заснаваны старажытны горад, першы князь якога — Брачыслаў Ізяслававіч, унук Рагнеды. Захаваліся насыпныя валы на вяршыне гарадзішча. З Замкавай гары адкрываецца цудоўны від на азёры Дрывяты і Неспіш, на горад.


Часта бываю ў Браславе, ведаю яго гісторыю. Ад экскурсавода атрымаў шмат новай інфармацыі.


Накіраваліся на базу адпачынку, дзе нас чакала свежая юшка. Сагрэліся, паелі, а потым найбольш смелыя праверылі спрыт на вяровачным гарадку. Выбралі самы складаны ўзровень. Тры дзяўчыны і чатыры хлопцы прайшлі паласу перашкод да канца. Атрымалі незабыўныя ўражанні. Дапамагаў інструктар, які растлумачыў правілы тэхнікі бяспекі і падтрымліваў на працягу маршруту. Мы адчулі сябе зладжаным калектывам.


Дзякуем аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама за цудоўную экскурсію.

Фота з інтэрнэта, выгляд чыгуначнай станцыі раней і цяпер.
Дзмітрый ВАСІЛЕНКА,

педагог сацыяльны Туркоўскай ДС-СШ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 975
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 841
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 504
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 248
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 559
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 965
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 976
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта