Авторизация
 

Дзень адчыненых дзвярэй міліцэйскіх ВНУ прайшоў у Міёрах

 Дзень адчыненых дзвярэй міліцэйскіх ВНУ прайшоў у Міёрах 20 кастрычніка. Прафарыентацыйная сустрэча сабрала старшакласнікаў з Міёрскага, Шаркаўшчынскага, Браслаўскага і Верхнядзвінскага раёнаў. Школьнікі прымерылі на сябе службу праваахоўнікаў і даведаліся, які шлях вядзе ў міліцэйскія рады.

ЗНАЁМСТВА з прафесіяй пачыналася на плошчы ля раённага Дома культуры. Юнакам і дзяўчатам расказвалі пра абсталяванне машын дарожна-патрульнай і службы аховы, запрашалі ў салон. Побач дзяжурылі міліцыянер-кінолаг Міёрскага аддзялення аховы Павел Шанін са сваёй нямецкай аўчаркай па мянушцы Грэй. З дазволу гаспадара сабака ахвотна ішоў на кантакт.'


 У фае РДК размясцілася выстава міліцэйскіх узбраення і спецсродкаў. Можа было прымерыць бронекамізэльку, патрымаць у руках зброю. Супрацоўнікі ДАІ экзаменавалі па Правілах дарожнага руху. Прыз атрымліваў кожны ўдзельнік. За тэст без памылак ці з адным парушэннем — стылізаваныя вадзіцельскія правы.


Свабодных месцаў у зале засталося мала. На сцэне з паказальным нумарам выступілі байцы спецпадраздзялення АМАП Упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкама. Уражанні гледачоў пацвердзілі гучныя апладысменты.
Затым старшакласнікам расказалі пра структуру міліцыі. Крымінальны вышук, барацьба з эканамічнымі злачынствамі, наркакантроль і супрацьдзеянне гандлю людзьмі, грамадская бяспека, ахова і іншыя напрамкі. У кожнай службе патрэбны адказныя, дасведчаныя, фізічна і псіхалагічна загартаваныя супрацоўнікі.


 РЫХТУЮЦЬ МІЛІЦЫЯНЕРАЎ дзве вышэйшыя навучальныя ўстановы — Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Магілёўскі інстытут МУС.


Прадстаўнікі гэтых ВНУ Міхаіл Беляновіч і Юрый Кулажын пазнаёмілі з асаблівасцямі ўступнай кампаніі, умовамі навучання і быту курсантаў.
Першы крок выпускніка школы, які вырашыў стаць міліцыянерам, — звярнуцца ў аддзел унутраных спраў па месцы жыхарства. Чым раней, тым лепш. Трэба прайсці спецправерку, ваенна-ўрачэбную камісію, сабраць дакументы. Апошнія павінны быць у парадку. Сёлета абітурыента Акадэміі МУС адправілі дадому з-за пратэрмінаванага пашпарта. У дваццаці аднога выпускніка школы быў атэстат з няправільна ўказаным сярэднім балам. Лічба акругляецца да дзясятых долей. Напрыклад, 8,5, а не 8,51. Такія моманты азмрочаць паступленне, нават калі ў сертыфікатах тэсціравання высокія балы. ЦТ здаюць па трох прадметах. Мінімальны вынік па беларускай ці рускай мовах павінен быць 10 балаў, па замежнай мове — 15, па грамадазнаўстве — 20.


 Як заўважылі выступоўцы, дзяўчатам стаць курсантамі складаней. Сёлетні прахадны бал у Акадэмію — 361. Для хлопцаў самая высокая планка была ў 268 балаў на спецыяльнасць "Судовая экспертыза". У Магілёўскі інстытут юнакоў прымалі з балам 159, а дзяўчатам трэба было набраць 328.


 ВУЧОБА ў міліцэйскіх ВНУ мае шэраг пераваг і свае складанасці. Курсантаў забяспечваюць бясплатным харчаваннем, абмундзіраваннем, інтэрнатам і стыпендыяй. Гарантуюць першае працоўнае месца. Разам з тым навучанне сумяшчаецца з нарадамі і строгай дысцыплінай.
Тэарэтычную частку змяніла канцэртная праграма. Пра няпростую службу спяваў ВІА "Северо-Запад" УУС аблвыканкама. "Нас героями не зовут. Это наш повседневный труд", — гучаў песенны радок. Можа быць, хтосьці з гледачоў пераканаўся, што быць на варце спакою і бяспекі — яго справа. 

Фотаматэрыял Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 625
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 94 808
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 90 652
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 43 633
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 719
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 762
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 922
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 декабря 2020


Именины 3 декабря 2020
Александр, Алексей, Анатолий, Арсений, Василий, Владимир, Григорий, Емельян, Иван, Иларион, Иосиф, Исаакий, Макар, Николай, Анна, Татьяна, Фекла

Госці краін

free counters
Партнеры сайта