Авторизация
 

Юрый Мацюк атрымаў дыплом Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў

 Юрый Мацюк у чэрвені атрымаў дыплом Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў і праз месяц прыступіў да абавязкаў оперупаўнаважанага ў аддзяленні крымінальнага вышуку Міёрскага РАУС. Што стане ваенным ці міліцыянерам, Юрый ведаў з восьмага класа. Скончыў СШ №3 і паступіў на факультэт міліцыі ў Акадэмію МУС. Пайшоў у прафесію ўслед за бацькам Аляксандрам Рыгоравічам, маёрам міліцыі ў адстаўцы. 

Лейтэнант Юрый Мацюк на службе трэці месяц. Заўважае, што любы пачатак мае складанасці. З імі справішся, калі ёсць унутраны спакой, уменне трымаць сябе ў тонусе і ісці па намечаным шляху.


— Акадэмія дае добрую загартоўку. Прывыкаеш да міліцэйскай сістэмы. Ведаеш і адчуваеш, што такое дух таварыства, — расказвае сёлетні выпускнік. — З першага курса вывучалі асновы профільных дысцыплін. Калі засвоіш азы — далей будзе прасцей.


Распарадак дня складалі заняткі і нарады. Патрулявалі сталічныя вуліцы, сачылі за парадкам на тэрыторыі акадэміі, наводзілі чысціню ў інтэрнаце, чысцілі бульбу і мылі посуд у сталовай. Дзяжурылі на парадзе ў Дзень Перамогі і іншых дзяржаўных і гарадскіх святах.
На практыцы курсанты факультэта міліцыі спрабавалі сябе ў розных падраздзяленнях. Знаёміліся з работай участковых інспектараў, супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх. Са сцен акадэміі адправіліся ў крымінальны вышук. Пачынаць оперупаўнаважанымі і адпрацаваць два гады — абавязкова. З аднагрупнікамі-калегамі з Віцебска і Мінска Юрый пастаянна ў кантакце. Учарашніх курсантаў звязваюць цяперашнія службовыя справы.


— Асноўнае адрозненне паміж службай і вучобай у ступені асабістай адказнасці, — заўважае Юрый. — У Акадэміі шмат практыкі. Недахопы адразу выпраўлялі настаўнікі. На службе маладых супрацоўнікаў курыруюць вопытныя. І ўсё ж за памылкі адказваеш сам.
Большасць рабочых гадзін праходзіць па-за межамі службовага кабінета. Оперупаўнаважаны выязджае на месцы здарэнняў, устанаўлівае сведкаў і абставіны злачынстваў. У дзень нашай сустрэчы з групай міліцыянераў збіраўся на балота шукаць заблукалага ягадніка. На шчасце, той сам знайшоў дарогу і дапамога праваахоўнікаў не спатрэбілася.


Зносіны з людзьмі, па словах Юрыя Мацюка, асноўная і самая важная частка работы. Трэба ўмець выклікаць на кантакт, каб атрымаць адказы на пытанні.


— Як правіла, сведкі злачынстваў неахвотна расказваюць пра абставіны, — гаворыць оперупаўнаважаны. — Мы вывучалі юрыдычную псіхалогію, наведвалі псіхалагічныя курсы. На мой погляд, тэорыя малаэфектыўная, калі ўменне будаваць зносіны не дадзена ад прыроды.
Дзень на службе нярэдка зацягваецца. Вольнага часу ў маладога опера няшмат. Калі з'яўляюцца свабодныя хвіліны, ідзе займацца ў фізкультурна-аздараўленчы комплекс ці на прагулку са сваёй нямецкай аўчаркай.

ДАРЭЧЫ.
Будучых міліцыянераў рыхтуюць у Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў і Магілёўскім інстытуце МУС. Прымаюць абітурыентаў ва ўзросце ад 17 да 25 год з добрым фізічным здароўем і без праблем з законам. Цэнтралізаванае тэсціраванне па беларускай (рускай), замежнай мовах і грамадазнаўстве. Тэрмін навучання — 4 гады. Падрабязную інфармацыю пра ўмовы паступлення ў міліцэйскія ВНУ можна атрымаць у групе кадраў Міёрскага РАУС. Адрас: г.Міёры, вул. Дзяржынскага, 19, тэлефоны — 4 14 62, 513 96 54.

Фота аўтара.

Кацярына РЫНКЕВІЧ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта