Авторизация
 

Працоўны семестр: з Полацка ў ААТ "Туркова"

 Чацвер, раніца. Аўтобус з Полацка да 9 гадзін прывёз групу студэнтаў ва ўрочышча Малышова сельгаставарыства "Туркова" на бульбяное поле. Яно падрыхтавана да ўборкі. Гэтым займаюцца механізатары Аляксандр Кураш і Іван Чарневіч.

Маладых памочнікаў чакаюць Ігар Цімафееў, Максім Туча ці Іван Даражкевіч на трактары або вадзіцель грузавога ГАЗа Міхаіл Лагун. Хлопцы і дзяўчаты з вёдрамі выстрайваюцца ў рад, і клубні гатункаў "астэрыкс", "скарб", "уладар" ці "фальварак" напаўняюць прычэп або кузаў.
На полі студэнтаў апякуе галоўны аграном гаспадаркі Міхаіл Шульга. Ён расказвае: гаспадарка заказвае для памочнікаў з ПДУ аўтобус, які дастаўляе іх на плантацыю "другога хлеба". Студэнты працуюць да 16.00 з перапынкам на абед, да якога ім прывозяць гарачы чай.


— У ААТ "Туркова" заняты студэнты другога курса факультэта інфармацыйных тэхналогій, — дадае куратар групы, старшы выкладчык кафедры тэхналогіі праграмавання Дзмітрый Пяткін.— Гэта звычайна 30-37 чалавек. Працуюць старанна. Сярод лепшых Наталія Друцько, Максім Градзюшка, Аляксандр Паўлаў.


Зямля на Падзвінні лёгкая, пясчаная, на паверхні добра глядзяцца клубні. Іх спрытна і хутка падбіраюць маладыя людзі, адносяць да прычэпа, дзе ёмістасці падхопліваюць памочнікі. Вядзецца ўлік. Старанне аплоцяць пры падвядзенні канчатковага выніку. Зарабіць можна, бо ураджай для гэтага года нядрэнны — атрымліваецца ў сярэднім па 100 цэнтнераў на круг. Яшчэ больш, як сцвярджае Міхаіл Іосіфавіч, даюць участкі пад "скарбам".


Студэнты планавалі працаваць на бульбе 10 дзён. Тэрмін крыху павялічыўся па той прычыне, што выезд некалькі разоў адмянялі з-за дажджу. Працоўны семестр планавалі закончыць 30 верасня. Развітваюся з пажаданнямі поспеху.
— На полі не толькі студэнты, але і вучні 9-10 класаў Туркоўскай школы, — дапаўняе Міхаіл Іосіфавіч. — Непадалёку яны ўбіраюць сталовыя буракі на гектарнай плошчы. Раней таксама працавалі на бульбяных палетках, накапалі 55 тон клубняў, хаця іх было па 9-14 чалавек і рабочы дзень доўжыўся толькі з 9 да 13 гадзін. 

Фота аўтара. 

Леанід МАТЭЛЕНАК.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 363
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 425
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 625
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 369
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 354
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 697
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 370
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 ноября 2018
Анатолий, Арсений, Василий, Виктор, Гавриил, Герман, Константин, Никита, Николай, Павел, Александра, Клавдия, Нина, Серафима

Именины 18 ноября 2018
Гавриил, Галактион, Григорий, Памфил, Тимофей, Тихон

Госці краін
free counters
Партнеры сайта