Авторизация
 

Следчы з Міёр

 Кацярына РЫНКЕВІЧ.

Фота аўтара.

Інструменты следчага — ясная галава, ручка з поўным стрыжнем і аркушы паперы. З такім арсеналам прыступае да галоўнай задачы — усебакова расследаваць злачынства. Высветліць, хто пацярпелы, а хто вінаваты.

На дзяжурстве

З Дзмітрыем сустрэліся ў дзень яго дзяжурства. На чале аператыўнай групы следчы павінен выязджаць на месцы здарэнняў. Паступяць на 102 трывожныя званкі ці змена будзе спакойнай, невядома.


— Па графіку дзяжурства выпадае шэсць-сем разоў на месяц. Заступаю ў восем раніцы. Атрымліваю зброю, праходжу інструктаж. Займаюся запланаванымі справамі і гатовы ў любы час выехаць на выклік. Заканчваецца змена ў восем раніцы наступнага дня. На ноч дзяжурны следчы на рабоце не застаецца. Пасля шасці вечара зброю здаю. Дома ўвесь час на сувязі. Выклікаць могуць і апоўначы, і на золку, — расказвае Дзмітрый Аляксандравіч.


 Падчас дзяжурства сустрэчы са сведкамі не прызначае. Паколькі не ведае, як складзецца дзень. Па тэлефоне допыт не правядзеш. Пад паказаннямі абавязковыя подпісы.


Запланаваў работу з матэрыяламі па справах. Іх сем у вытворчасці. Расследуе два злачынствы, звязаныя з захаваннем наркатычных сродкаў, крадзяжы, незаконнае перасячэнне дзяржаўнай граніцы.


— Згодна з крымінальна-працэсуальным кодэксам, справа расследуецца да двух месяцаў. Звычайна спраўляемся за адзін. У парадку паскоранай вытворчасці — да дзесяці дзён, — тлумачыць следчы. — Мая задача — дапытваць падазраваных і сведкаў, запрошваць характарыстыкі, прызначаць экспертызы. Словам, сабраць матэрыялы для перадачы справы ў суд.


Гісторыя аднаго злачынства — гэта папка са 150-200 лістамі. Некаторыя расцягваюцца на некалькі тамоў. Следчы вядзе адначасова па шэсць-сем і больш спраў.

Пра відавочнасць і нечаканасць

На здарэнне выязджаюць супрацоўнік крымінальнага вышуку, эксперт-крыміналіст, участковы інспектар міліцыі. Следчы на месцы прымае заявы пацярпелых, размаўляе са сведкамі, аглядае тэрыторыю. Дзеянні фіксуе ў пратаколе. Ёсць састаў злачынства —узбуджае крымінальную справу. Але спешка тут не на руку.


Дзмітрый прыводзіць выпадак з прапажай быка з поля. Абставіны няясныя, таму справу па факце крадзяжу адразу не заводзілі. Праз тыдзень гадаванец сам вярнуўся дадому. Жывёла сарвалася з прывязі і блукала па ваколіцах.


— Калі на месцы здарэння няма відавочных слядоў злачынства, не трэба спяшацца з крымінальнай справай, — упэўнены следчы.
Памятае першы выезд. У Міёрах у пен-сіянеркі ўкралі грошы. Злодзея ўстанавілі адразу. Жыхарка Пад'ельцаў зайшла нібы дапамагчы па гаспадарцы. Другую справу ў суд накіраваў па факце пагрозы забойствам. На падобныя і іншыя злачынствы следчы Шыманскі дзясяткі разоў выязджаў у розныя пункты раёна. Здаралася, неаднойчы за змену. Прыгадвае дзяжурную нядзелю з трыма выездамі на крадзяжы. Выклікалі ў сем раніцы, а вярнуўся дадому за апоўнач.


 — Заўважыў адну асаблівасць: калі некалькі дзяжурстваў запар выезды, пасля наступае зацішша, — гаворыць Дзмітрый. — Аднак пастаянна трэба быць гатовым да любых нечаканасцей.

Адзнакі за службу і творчасць

Звычайны працоўны дзень у раённым аддзеле Следчага камітэта пачынаецца ў дзевяць гадзін. Абмяркоўваюць на планёрцы задачы і разыходзяцца іх вырашаць. За два гады службы Дзмітрый прывык да насычанага графіку. Гаворыць, што ў Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў атрымаў добрую псіхалагічную загартоўку і патрэбныя практычныя навыкі.


— У школьныя гады думаў пра прафесію юрыста. І хацеў быць афіцэрам, як мой бацька, былы супрацоўнік раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, — расказвае Дзмітрый. — Паступаць у Акадэмію МУС зарыентавалі нашы міліцыянеры. Прыносілі ў школу буклеты пра ўстанову, расказвалі пра вучобу. Выбраў следча-экспертны факультэт.


Курсанцкія гады разам з лекцыямі і практыкай запомніліся нарадамі на кантрольна-прапускным пункце і ў сталовай. Дзяжурствамі на парадах і ў навагоднія ночы, калі салюты "глядзелі" са спіны. Канцэртамі і фестывалямі, куды хадзілі пашыраць кругагляд. Падчас вучобы ў Дзмітрыя раскрыліся літаратурныя здольнасці. Стаў пісаць вершы і апавяданні. Пра службу і пра жыццёвыя рэаліі.
На сцяне ў рабочым кабінеце дыплом фестывалю "Таленты Следчага камітэта". Узнагароду за другое месца ў намінацыі "Паэзія і проза" атрымаў у жніўні. Выступаў з вершам пра следча-экспертную групу. Па выніках работы за першае паўгоддзе аб'явіла ўдзячнасць абласное ўпраўленне.


Старшы лейтэнант юстыцыі Дзмітрый Шыманскі лічыць, што пачынаць службу ў родным горадзе прасцей. Настроены расці ў прафесіі і па службе.


— Вопыт залежыць не ад колькасці выездаў на месцы злачынстваў, а ад таго, які ўрок узяў для сябе з чарговай справы, — гаворыць следчы.

Шэрлак Холмс, камедыі і сям'я

На службе настольныя кнігі следчага — Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы. Дома чытае Эдгара По і Артура Конан Дойла. Спіс любімых твораў папоўніў раман Джэрома Сэлінджара "Над пропастью во ржи". З кінафільмаў выбірае камедыі, замежныя стужкі, што прымушаюць паразважаць, і дэтэктывы з непрадказным фіналам. Рускія серыялы пра міліцыю не цікавяць. Па меркаванні прафесійнага следчага, гульня акцёраў не дацягвае да сапраўднасці.


Любімы фільм у Дзмітрыя — відэаздымка яго вяселля. У ліпені з Кацярынай адзначылі першую гадавіну. Пазнаёміліся ў студэнцтве. Каця працуе сацыяльным педагогам у СШ №2. На яе малую радзіму ў Гродзенскую вобласць наведваюцца ў водпуску. У буднія вечары дапамагаюць па гаспадарцы дзядулю з бабуляй і бацькам у Міёрах.

P.S.

Да канца працоўнага дня заставалася гадзіна, калі дзяжурны следчы разам з аператыўнай групай адправіўся ў Ідолта. Высвятлялі абставіны смерці вяскоўца, які пражываў адзін. Адтуль у сем вечара паехалі ў супрацьлеглы бок раёна. З аграгарадка Мікалаёва паведамілі пра крадзеж з жылля. Дома Дзмітрый быў у дзве гадзіны ночы. На працу, як звычайна, прыйшоў на дзевяць раніцы.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта