Авторизация
 

Конкурс малюнкаў для юных жыхароў Міёршчыны

 Раённая арганізацыйная структура дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў" аб'яўляе  конкурс дзіцячых малюнкаў "Лес і яго жыхары". Яго мэта — выявіць таленавітых юных мастакоў, развіць творчыя здольнасці падрастаючага пакалення, папулярызаваць прынцыпы беражлівых адносін да прыроды і інфармаванне аб дзейнасці "БТПР".

Малюнкі трэба выканаць на аркушы не менш за фармат А4 (210 на 297 мм) у любой тэхніцы (акрыл, акварэль, каляровыя алоўкі, крэйда і інш.). Абавязковая ўмова — адсутнасць камп'ютарнай апрацоўкі, рамак і тэксту. На другім баку ўказваецца прозвішча і імя, узрост аўтара.


Творы будуць ацэньвацца па адпаведнасці тэматыцы, арыгінальнасці ідэі, нестандартнасці мастацкага рашэння, вынаходніцтве і крэатыўнасці, мастацкім узроўні, тэхніцы і якасці выканання, узроўні складанасці, яркасці вобразаў, выразнасці і фантазіі.


Па тры пераможцы будуць вызначацца ў дзвюх узроставых катэгорыях: дзеці ў 6-10 гадоў і падлеткі ў 11-16 гадоў уключна. Іх чакаюць адпаведныя дыпломы і прызы. Яшчэ — удзел у абласным этапе конкурсу.


Дасылайце малюнкі ў раённую арганізацыйную структуру РДГА "БТПР" да 31 кастрычніка.


Іван АТРОШКА, дырэктар раённай арганізацыйнай структуры РДГА "БТПР".

Фота для ілюстрацыі.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 16 апреля 2021
Никита

Именины 15 апреля 2021
Георгий, Григорий, Ефим

Госці краін

free counters
Партнеры сайта