Авторизация
 

Першы званок у міёрскай школе

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

"Першага верасня — той урачысты дзень, калі радасць напаўняе ўсіх: ад першакласніка да сівога прафесара", — пачаў віншавальную прамову новы дырэктар СШ №3 імя Я. Томкі Віктар Стацэвіч. Сюды прыйшлі 565 вучняў, з іх 50 — упершыню. Для ўсіх прагучаў урачысты званок, які паклікаў да новых ведаў і эверэстаў.

Дагэтуль у СШ №3 гаспадарыла Валянціна Атрошка, якая ўсю душу аддавала роднай школе. Пры ёй узнікалі новыя музеі, спецыялізаваныя класы, створаны клуб па лініі ЮНЕСКА, школе прысвоена імя героя. Напрацаванае застаецца памнажаць.
Павіншаваў з пачаткам навучальнага года педагогаў і вучняў старшыня райвыканкама Ігар Кузняцоў. Калектыў СШ №3 сёлета папоўнілі новыя настаўнікі. Матэматык Ірына Ханецкая прызначана намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце. Малады спецыяліст Наталля Варонька будзе весці англійскую мову. Хімік-біёлаг Алена Апалька таксама сёлетняя выпускніца ўніверсітэта. Рускую мову і літаратуру будзе выкладаць Валянціна Касач. Матэматыкам прынята Марына Турзёнак, настаўнікам пачатковых класаў — Наталля Чысцякова, Іна Томас — педагог сацыяльны, Юлія Штулер — дэфектолаг.


Летась СШ №3 прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Ягора Андрэевіча Томкі. Гэта пачэсна для навучальнай установы і краю. На ўрачыстай лінейцы прысутнічала сястра Героя Нона Саркісян з праўнукам Максімам. Нона Андрэеўна падарыла школе партрэт брата. Прыняла рэліквію як памяць Наталля Будзько — кіраўнік 7 "Б" класа, які таксама носіць імя Героя і шэфствуе над мемарыяльным знакам па вуліцы Ягора Томкі.


 На мерапрыемстве пабывалі госці з шэфскіх арганізацый — мясакамбіната і ААТ "Чэрасы". Іх матэрыяльная падтрымка — неацэнны ўнёсак у агульную справу. Традыцыйна ў лінейцы ўдзельнічалі прадстаўнікі аддзелаў па надзвычайных сітуацыях і ўнутраных спраў.


Дзесяцікласнікі Кацярына Кавалеўская і Арцём Ніўчык свята першага званка вялі не ўпершыню, выступленні на публіцы для іх прывычныя. Бойка давалі слова і чыталі восеньскія вершы пра пачатак навучальнага года. Дапамагала маладым канферансье, кіравала ходам лінейкі намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Вольга Федуковіч.


Галоўныя дзеючыя асобы Дня ведаў — першакласнікі. З вялікімі букетамі, за якімі ледзьве іх заўважалі, крочылі за сваімі першымі настаўніцамі — Таццянай Красоўскай і Наталляй Чысцяковай. Віноўнікам дзейства — увага і падарункі. Ад "Белай Русі" іх уручыла старшыня раённай арганізацыі Алена Шамёнак. Выпускнікі перадалі меншым таварышам кнігі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Першаклашкі расказалі, як збіраліся ў школу.


Наконт "хуткага адлёту" з родных пенатаў у вершах засмучаліся выпускнікі. Нечакана на лінейку завітаў Дзед Мароз. Выдатнікі вучобы Максім Грыц і Ірына Вярковіч разам з першаклашкамі далі залі-вісты званок, які ўсіх дружна паклікаў на ўрок ведаў. Тым часам 7 "Б", яго кіраўнік Наталля Будзько і сястра Героя Нона Саркісян правялі яго ля мемарыяльнага знака ў імя Ягора Андрэевіча Томкі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта