Авторизация
 

Дапамагалі ААТ "Пад'ельцы"

 Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

У ААТ "Пад'ельцы" два сушыльныя агрэгаты. На новым і ўдасканаленым спраўляюцца спецыялісты гаспадаркі. На патрыманым "СЗБ-25" дапамагаюць падлеткі, якім споўнілася па 16. Яны тут падкапваюць зерне, падмятаюць тэрыторыю. Шасцёра юных хлебаробаў мяняюцца праз шэсць гадзін, і так на працягу месяца. Рэдакцыя завітала ў апошні дзень іх гарачай працы.

Усю змену, не пакладаючы рыдлёвак, з перапынкам толькі на абед і падвячорак, хлопцы заняты. Праз сушылку за дзень праходзіць па паўсотні тон збожжа, і кожнае зярнятка трэба паднесці да пашчы магутнага агрэгата. Кіруе працэсам вопытны аператар Іван Мышко. Сваіх памагатых ведае "на зубок" па імені, прозвішчы і радаслоўнай. Гэта дысцыплінаваныя хлопцы, пераважна — дзеці работнікаў гаспадаркі. Многія з іх працуюць не першы сезон.


За месяц юнакі атрымаюць прыблізна па 200 рублёў. У камандзе кіруюцца прынцыпам: адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Заробак залежыць ад колькасці высушанага збожжа. Калі нехта стане лайдачыць, то агульная вага ўпадзе, і ў матэрыяльным плане пацерпяць усе.


Старэйшы з часовых маладых памочнікаў — сёлетні выпускнік школы Андрэй Цвячкоўскі. Яго малодшы брат Дзяніс — не адстае. Юрыю Лаўрэнаву заняцца сушкай збожжа параіла мама, якая працуе ў адміністрацыі гаспадаркі. Хлопец шчыруе трэці сезон. Мікіта Скавародка на сушылцы ўпершыню. Не шкадуе, што згадзіўся. Смачныя абеды і падвячоркі, ды і ўласныя грошы лішнімі не будуць. Ужо паспеў зарабіць у школьным будаўнічым атрадзе. Яўген Мышко таксама ў чэрвені наводзіў прыгажосць у роднай СШ №3 і за гэта матэрыяльна ўзнагароджаны. Купіў паяльнік, навушнікі, адрамантаваў тэхнічныя прылады — і зноў захацелася падпрацаваць. Дзядзька параіў уладкавацца на сушыльны агрэгат.


Накіроўвае работу падлеткаў загадчыца складамі Таццяна Апет. Хлопцы не прывыклі лайдачыць, прынукі не чакалі. Фронт работ зразумелы, іх трэба выканаць якасна. Пакуль размаўлялі з першай зменай, збіралася другая. На горным веласіпедзе пад'ехаў да сушылкі Ілья Блажэвіч. Пра гэтага юнака аператар Іван Мышко таксама адгукаецца станоўча. Дзе ёсць адказнасць і праца, там лайдацтва не паселіцца.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 652
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 33 687
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 338
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 366
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 922
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 357
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 865
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 сентября 2017
Андрей, Василий, Гавриил, Глеб, Евгений, Иван, Климент, Константин, Николай, Павел, Петр, Татьяна, Семен

Именины 22 сентября 2017
Александр, Алексей, Василий, Григорий, Дмитрий, Захар, Иосиф, Никита, Сергей, Анна, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта