Авторизация
 

"Твае першыя фінансы" ў Беларусі

 У верасні ў чацвёрты раз пройдзе маштабная рэспубліканская акцыя “Твае першыя фінансы”. Арганізатары — Белаграпрамбанк, Нацбанк і Міністэрства адукацыі.

Мяркуецца, што ў акцыі Белаграпрамбанка прымуць удзел каля 100 000 дзяцей. Для вучняў пятых класаў сельскіх і гарадскіх школ будуць праводзіцца ўрокі фінансавай граматнасці. Дзеці атрымаюць адпаведныя брашуры з апавяданнямі на роднай мове.

Святочныя  мерапрыемствы, прымеркаваныя да пачатку вучэбнага года, таксама пройдуць у верасні-кастрычніку  ў Віцебску і вобласці.

Гісторыя праекта “Твае першыя фінансы” бярэ пачатак з 2014 года. Тады зборнік дзіцячых казак на адпаведную тэму атрымалі каля 25 тысяч вучняў пятых класаў сельскіх і некаторых гарадскіх школ краіны. За гады існавання праекта кнігі  атрымаюць каля 300 тысяч школьнікаў.

У брашуры “Твае першыя фінансы” ў цікавай і даступнай для дзяцей форме апавядаецца пра гісторыю з’яўлення грошай і як імі распараджацца, карысць банкаў. Дзеці даведаюцца, што такое ўклады, крэдыты, плацёжная картка і многае іншае.

— Падтрымка падрастаючага пакалення з’яўляецца адным з важнейшых элементаў стратэгіі нашага банка. Чарговы этап — выданне зборніка фінансавых казак, — каментуе прадстаўнік Белаграпрамбанка. — Фармат кнігі значна пашырыўся за чатыры гады, з’явіўся слоўнік фінансавых тэрмінаў.

Фінансавая граматнасць патрабуе дасканалага вывучэння. Вельмі важна правільна распараджацца грашыма, якія спачатку бацькі даюць дзецям, потым яны самі пачаюць зарабляць. Гэтыя веды дапамогуць школьнікам упэўнена адчуваць сябе ў дарослым свеце, клапаціцца пра дабрабыт сваіх сем’яў.

Алена ФІЛАТАВА.

Фота для ілюстрацыі.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта