Авторизация
 

Змяненні і перспектывы ў сістэме адукацыі Міёршчыны

 Хутка пачнецца новы навучальны год. Раніцай 1-га верасня школьнікі сядуць за парты. Якія змены і перспектывы ў сістэме адукацыі раёна? На пытанне адказвае начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Жук.

— На 1 верасня на Міёршчыне 13 устаноў адукацыі — дзевяць сярэдніх, тры базавыя, адна пачатковая. Зачыніліся гарадская базавая школа, Цвецінская ДС-СШ, Мілашоўская ДС-БШ. Усяго ў раёне 1988 вучняў, упершыню за парты сядуць 184 першакласнікі. У структуры 576 педагагічных работнікаў, з іх 457 настаўнікаў і 72 выхавальнікі. Прыехалі 11 маладых спецыялістаў па замежных мовах, фізіцы, спартыўна-педагагічнай дзейнасці. Дзевяцярых накіравалі ў школы і садкі, дваіх—у фізкультурна-спартыўныя ўстановы. Падвоз на 1 верасня арганізаваны для 647 дзяцей, з іх 546 навучэнцаў і 101 выхаванец. На балансе аддзела адукацыі 16 адзінак аўтатранспарта. Сёлета з'явіліся тры новыя аўтобусы. На 28 месцаў дастаўся Павяцкай школе. 22-месны ў СШ №2, ён падвязе вучняў з Дворышча, Ігнацікаў, Камянполля, Міёрак-2 і бліжэйшай акругі. Новы аўтобус прыехаў і ў Язна. Ён даставіць дзяцей з Цвеціна, Іста і навакольных вёсак.


Як з рэарганізацыяй вырашаецца кадравая праблема?
— Рабочае месца прапанавана кожнаму настаўніку. У сістэме амаль не засталося пенсіянераў. Самыя запатрабаваныя, па-ранейшаму, выкладчыкі замежнай мовы. Аднак і па гэтых прадметах педагогаў хапае.


У колькі гадзін пачнецца вучэбны працэс?
— Ва ўсіх школах дзеці сядуць за парты ў 9 гадзін. У СШ №3 імя Ягора Томкі вучоба пачнецца з 8.30, бо 3-4 класы тут займаюцца ў другую змену.


Як будзе выкарыстоўвацца будынак былой гарадской базавай школы?
— Ён стане дадатковым корпусам СШ №2 для вучняў пачатковых класаў. Такім чынам вырашаецца праблема з другой зменай. Усе выхаванцы СШ №2 будуць займацца ў першую.


 Установы адукацыі гатовы да 1 верасня?
— Так, з 14 па 16 жніўня адбылася прыёмка школ. Усе атрымалі пашпарты гатоўнасці. Важны этап рамонту — рэканструкцыя і мадэрнізацыя харчаблокаў у былой гарадской базавай і СШ №3 імя Я. Томкі, з'явіліся новыя халадзільнікі, бытавыя прыборы, стэлажы і кухонная мэбля. Часткова заменены аконныя блокі ў Цэнтры карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі, гарадской базавай, Туркоўскай школах. Адрамантаваны дах у Дворнасельскай і Язненскай. У СШ №2 атрымалі "другое жыццё" чатыры кабінеты, у якіх цяпер змогуць займацца вучні. Усе работы праведзены сваімі сіламі. На гэта выдаткавана 357 939 рублёў з бюджэту, 77 354 рублёў з апякунскага савета і 8 996 р. з пазабюджэтнай дзейнасці. У былой гарадской базавай, СШ №2 і СШ №3 імя Я. Томкі, Дзісенскай школах арганізавана другасная занятасць школьнікаў. У выніку асвоена 25 000 рублёў.


У Новапагосцкай школе завершаны капітальны рамонт па праекце Сусветнага банка рэканструкцыі і развіцця. Яшчэ па гэтай праграме для школы нешта плануецца?


— Так, будзе завезена новае абсталяванне ў кабінеты фізікі, хіміі, біялогіі, інфарматыкі. Гэтым займаецца Мінскі інстытут развіцця адукацыі.


Як падрыхтаваліся да 1 верасня дзіцячыя сады?
— Усяго ў раёне іх шэсць. Праведзена грунтоўная работа, закуплена абсталяванне, мэбля.
У раёне 672 дашкольнікі, іх колькасць з кожным годам павялічваецца. Таму арганізавана дадатковая група ў дзіцячым садку №3.


Ці праходзіць агляд-конкурс на лепшае добраўпарадкаванне ўстаноў адукацыі?
— Так, афіцыйна ён арганізуецца раз у тры гады. Але негалосна яго праводзім рэгулярна. Летась лідзіравалі СШ №3 імя Ягора Томкі, Мілашоўская і Чапукоўская школы, дзіцячы садок №1. На сёлетняе прызёрства намінавана Язненская школа.


Як у раёне арганізавана профільнае навучанне і ці карыснае яно?
— Профільнае навучанне ў сферы адукацыі дзейнічае два гады. Летась паглыблена займаліся 54,6% старшакласнікаў у 11 установах адукацыі. У гэтым годзе ахоп плануецца прыкладна такі ж. Паступальнасць у ВНУ сёлета склала 47%. Цудоўна, што вучні займаюцца мэтанакіравана. Аднак ужо няма такога паняцця як профільны клас. У адным можа некалькі груп вывучаць розныя прадметы.


Якія навіны ў дадатковай адукацыі?
— У Доме дзіцячай творчасці летась прынялі да сябе ахвотнікаў 54 гурткі. Сёлета тут адкрыта стаўка харэографа, таму з'явяцца і адпаведныя заняткі.


На слыху ўкараненне электронных дзённікаў і журналаў. Калі іх чакаць на Міёршчыне?
— Белтэлекам у школах актыўна праводзіць аптавалакно. Такім чынам, ужо сёлета электроннымі базамі будуць забяспечаны гарадскія школы і Язненская. У наступным годзе навінка дойдзе да ўсіх устаноў адукацыі.


Вашы пажаданні вучням, іх бацькам і настаўнікам у новым навучальным годзе.
— За перыяд падрыхтоўкі зроблена многае. Далейшыя намаганні накіруем на павышэнне якасці адукацыі, развіццё матэрыяльнай базы, набыццё аргтэхнікі, камп'ютарызацыю класаў. Здароўя, цярплівасці, добрых вучняў вам, паважаныя настаўнікі! Школьнікам—цікавасці да ведаў, бацькам—добразычлівых і разумных дзяцей. Пастараемся, каб у нас усё атрымалася.


Размаўляла Алена БАСІКІРСКАЯ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта