Авторизация
 

Лагер у Міёрскай СШ №2

 Аздараўленчы лагер "Сонейка" працаваў у Міёрскай СШ №2 на працягу васямнаццаці дзён да 12 жніўня. Наведвала яго 60 вучняў пачатковых класаў, што падзяляліся на тры атрады: "Апельсін", "Дзьмухаўцы" і "Праменьчыкі".

Праводзіліся выстава, гульні, шоу-праграмы, конкурсы малюнкаў на паперы і асфальце, спартыўныя спаборніцтвы, развівальныя мерапрыемствы, віктарыны. Кожны дзень змены быў тэматычным: "Дзень знаёмстваў", "Разам весела крочыць па прасторах", "Лету —фізкульт-УРА!", "Па дарогах казкі", "Лес, поўны цудаў", "Бяспечнае кола", "Няхай жыве гульня!", "Творчы каламбур", "Свет прафесій", "Да новых адкрыццяў" і г.д.


Спадабаліся экскурсіі ў парк і дзіцячую бібліятэку. Пабывалі на выратавальнай станцыі. Пазнаёміліся з тэхнікай бяспекі падчас загарання і купання, навучыліся аказваць першую дапамогу ў экстранай сітуацыі. Пракаціліся на маторнай лодцы. Незабыўнае ўражанне ад сустрэчы з работнікам аддзела па надзвычайных сітуацыях. Кінатэатр прадэманстраваў мультфільмы "Пінгвіны Мадагаскара", "Ледніковы перыяд-4", "Ліс і Пёс", "Гісторыя цацак", "Балта". Завяршылася лагерная змена канцэртна-забаўляльнай праграмай. Кожны атрымаў запамінальны падарунак.


Што найбольш спадабалася на адпачынку?


Кацярына Уткіна:
— Цікавыя і пазнавальныя экскурсіі, гульні на свежым паветры.


Ксенія Зінькевіч:

— Лагер проста выдатны. Столькі цікавага: запамінальная экскурсія ў АСВОД, конкурсы малюнкаў. Кожны дзень вясёлы, пазнавальны, забаўляльны.


Іван Сяліцкі:

— Цудоўны лагер, шкада, што хутка закончыўся. Шмат забаў, асабліва цікавы конкурс малюнкаў на асфальце. Яшчэ запомнілася сустрэча з пажарным.


Дар'я Ліхач:
— Нам не даводзілася сумаваць, кожная хвілінка была занятая. Спадабалася наведваць дзіцячую бібліятэку, спартыўныя і інтэлектуальныя забавы, хадзіць на зарадку і экскурсіі. Вельмі запомніўся апошні дзень лагера.


1-ы атрад:
— Нам усім было весела, цікава, не даводзілася сумаваць. Знайшлі новых сяброў!


Аляксандра ЗАБАРОЎСКАЯ, камандзір атрада "Апельсін".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 94 019
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 958
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 573
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 317
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 852
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 33 010
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 22 023
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 декабря 2018
Алексей, Андрей, Борис, Владимир, Дмитрий, Иван, Кирилл, Константин, Кузьма, Матвей, Моисей, Николай, Павел, Сергей, Степан, Федор, Вера, Маргарита, Мария, Мирра, Тамара, Афанасий

Именины 14 декабря 2018
Дмитрий, Наум, Порфирий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта