У бабуль і дзядуль на Міёршчыне адпачываюць унукі і ўнучкі з розных беларускіх гарадоў. Прыязджаюць з Расіі.
За выхадныя альбом "Конкурс "Я ў бабулі ў гасцях" папоўніўся новымі здымкамі. Цяпер у нас 56 удзельнікаў.
Самыя далёкія канкурсанты — Паліна Крокас і Максім Захарэнь. Дзяўчынка прыязджае да дзядулі і бабулі ў Міёры з Бранска. Любіць рыбачыць на возеры. Максім Захарэнь гасцюе ў райцэнтры ў прабабулі. На дасланым у паштовым канверце здымку подпіс: "Мне 1 годик. Я из Санкт-Петербурга. Я нашёл арбуз". Яўгенія Шэмпель да прабабулі ў Новы Пагост прыязджае з Жодзіна. Елізавета і Арсеній Рыжковы з Магілёўскай вобласці любяць адпачываць у бабулі ў Міёрах.
*** У лідарах па лайках Гена Кур'яновіч (Мінск-Пад'ельцы), набраў 1046. Даганяе
Валерыя Пашкова (Віцебск-Пераброддзе) — 978 сімпатый. На трэцім месцы Улад Вінаградаў (Наваполацк-Цвеціна) — 737.
Кацярына РЫНКЕВІЧ.
s.katrin.r@mail.ru