Авторизация
 

Моладзь наведала мясціны баявой славы Міёршчыны

 Трэцяга жніўня моладзь раёна у чарговы раз адправілася на аўтапрабег па мясцінах баявой славы. Ён пралягаў па — Даўгінаве, Слабадзе, Лявонпалі Узмёнскага сельсавета. Больш за 20 прадстаўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў раёна цяпер ведаюць, дзе рыхтавалася генеральная бітва ў Айчыннай вайне 1812 года, як выглядае драўляны веласіпед XVIII ст., і што Траецкая царква ў Лявонпалі пабудавана без адзінага цвіка.

Fрганізатары мерапрыемства — аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, райкам Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі на чале з першым сакратаром Вікторыяй Пяткевіч. Экскурсавод — зацікаўлены гісторык і дырэктар Слабадской школы Браніслаў Невяроўскі. У Лявонпалі да дзейнасці гіда далучыўся ўраджэнец гэтых мясцін, журналіст "Краязнаўчай газеты" Уладзімір Пучынскі.


Напачатку ў Даўгінаве каля абеліска падарожнікаў прывітала старшыня сельсавета Таццяна Смулько. Яна коратка расказала пра падначаленую тэрыторыю. У сельсавеце 28 населеных пунктаў: адзін аграгарадок, 21 вёска, шэсць хутароў. Тут 1005 жыхароў, 582 працаздольнага ўзросту. На тэрыторыі сельгаспрадпрыемствы "Узмёнскі край" і "Гвардзейскі", восем воінскіх пахаванняў і абеліскаў.
 Затым ініцыятыву падхапіў гісторык Браніслаў Невяроўскі. Удзельнікі аўтапрабегу пабывалі на тэрыторыі Дрысенскага ўмацаванага лагера з боку Слабады. Яго задумаў Напалеон падчас вайны 1812 года. Тут рыхтавалася генеральная бітва з рускай арміяй. Узводзілі ўмацаванне 2500 тысяч чалавек з жалезнымі рыдлёўкамі, піламі, сякерамі. Па памерах лагер атрымаўся 4,3 км у даўжыню і 3,2 км у шырыню. Але знясільваючая праца аказалася дарэмнай. 1-я руская армія заняла гэтую тэрыторыю. І толькі на чацвёрты дзень, як пакінула яе, туды падступілі французы.


Але не толькі падзеямі 1812 г. праславіліся мясціны. У раёне вышыні 135,9 ішлі жорсткія баі падчас Вялікай Айчыннай вайны. У той час, калі Міёры вызвалены 4 ліпеня, савецкія салдаты прарывалі тут абарону да 14 ліпеня. Зараз на гэтым месцы калгасныя палі і ніякага напаміну пра крывапралітныя баі. Загінуўшыя тут савецкія салдаты пахаваны ў Лявонпалі. Толькі нядаўна дзякуючы базе дадзеных "Мемарыял" раённы ваенны камісар Сяргей Жабёнак адшукаў імёны яшчэ звыш 100 савецкіх воінаў, якія загінулі ў наваколлі вёскі Слабада.


Затым удзельнікі аўтапрабегу адправіліся ў Лявонпаль, славуты не толькі сваёй старажытнасцю (мястэчку ў 2000 г. споўнілася 1000 гадоў), але і двума музеямі, якія стварыў наш знакаміты паэт і няўрымслівы збіральнік мінуўшчыны Сяргей Панізьнік. Экскурсіі тут праводзіць загадчыца сельскага цэнтра культуры Таццяна Кліманская. У музеі "Радзімазнаўства", які знаходзіцца ў мясцовым клубе (будынак былой польскай стражніцы) убачылі драўляны веласіпед XVIII ст., французскія крэслы, драўляныя вагі, гармонік 1910 года…


Амаль 200 гадоў Лявонпаль быў уладаннем шляхецкага роду Лапацінскіх, якія пабудавалі тут палац, цагельны завод, млыны, ткацкую мануфактуру, майстэрню па вырабе дываноў і капелюшоў, суконную фабрыку, друкарню… Сапраўднай фантастыкай у маёнтку Лапацінскіх вылучаліся батанічны сад і аранжарэі. Там расло 226 ананасаў, 122 апельсінавыя і лімонныя дрэвы, а таксама абрыкосы, персікі, самшыт, гранаты, тутавыя саджанцы, лаўры….


Сядзіба падчас грамадзянскай вайны згарэла, потым адноўлена і перададзена пад касцёл. 3 1939 года тут месціцца праўленне калгаса "17 верасня". А ў флігелі, па ўспамінах старажылаў Лявонпаля, старшыня гаспадаркі А. Чувікаў паставіў жывёлу. Калі часопіс "Вожык" пакпіў, што свінні слізгаюцца па паркеце, там з'явіліся каровы. Так паступова сядзібны комплекс, хоць і значыўся ў зво-дзе помнікаў архітэктуры рэспубліканскага значэння, прыходзіў у заняпад. Толькі дзякуючы ахвярнасці мясцовага жыхара Язэпа Бунты, які па ўласнай ахвоце ахоўваў сядзібу ў 60-я гг., яна не загінула канчаткова.


Удзельнікі аўтапрабегу ўбачылі колішні палац, падзівіліся Траецкай царкве, якую ў 1774 годзе Лапацінскія пабудавалі без адзінага цвіка. Толькі праз 100 гадоў іх скарысталі пры шалёўцы сцен. Яшчэ падарожнікі ўважліва слухалі легенду пра лявонпальскую калону, у якой нібыта замураваны чалавек. Але гэта толькі здагадкі. Так, у 1791 г., калі ў Рэчы Паспалітай прынята першая ў Еўропе Канстытуцыя, далёка ад Варшавы, на самай ускраіне дзяржавы, уладальнік Лявонпаля Ян Нікадэм Лапацінскі загадаў у гонар гэтай падзеі выбудаваць цагляную 12-метровую калону.


Крыху стомленыя вандроўнікі прыпыніліся за кубкам чаю і абмеркавалі вынікі аўтапрабегу. Ёсць прапановы, куды адправіцца ў наступным годзе. Чаму б не ў Павяцкі сельсавет, знакаміты сваім вадаспадам... і не толькі. 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фотаматэрыял аўтара.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 722
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 080
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 624
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 800
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 017
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 743
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Именины 21 октября 2017
Василий, Виктор, Владимир, Дмитрий, Иван, Николай, Павел, Петр, Елизавета, Мария, Надежда, Пелагея, Таисия, Татьяна

Госці краін
free counters
Партнеры сайта