Авторизация
 

Яўгенія БАГОВІЧ з Міёр — з кагорты нераўнадушных

 Яўгенія БАГОВІЧ — з кагорты нераўнадушнай моладзі. Яна выкладае ў дзіцячай школе мастацтваў сальфеджыа і клас фартэпіяна, спявае ў касцёльным хоры, пры храме вучыць вакалу маленькіх вернікаў, ахвотна і пакорліва адольвае пілігрымны шлях, любіць бацькоў і родны горад, дзе плануе абзавесціся сям'ёй і пабудаваць сваё непаўторнае шчасце. 

Збіраючыся паступаць, Яўгенія ўзяла мэтавае накіраванне з мясцовай школы мастацтваў. Не таму, што баялася не прайсці па конкурсе. Ён склаўся невялікі і асаблівай канкурэнцыяй не пужаў. Дзяўчына хацела ведаць, што атрымае надзейнае месца работы і вернецца ў родны дом, каб не туліцца па кватэрах.


Так былая дзевяцікласніца стала студэнткай Наваполацкага музычнага каледжа па спецыяльнасці "Харавое дырыжыраванне". Праімчалі чатыры гады вучобы, якая захапляла і лёгка давалася. Яўгенія, як і планавала, атрымала першае працоўнае месца ў Міёрскай дзіцячай школе мастацтваў і адразу паступіла на завочнае аддзяленне ў Віцебскі ўніверсітэт імя П.М. Машэрава. Вучыцца па спецыяльнасці "Музычнае мастацтва. Рытміка і харэаграфія". Да гэтага Жэня займалася танцамі толькі як аматар.


Пайшоў трэці год, як малады спецыяліст вучыць дзетак. Усміхаецца, калі расказвае пра любімую работу, бо марыла пра яе з дзяцінства. Узрост падапечных — ад першакласнікаў да падлеткаў. Асабліва цешаць меншанькія. Яны могуць разгубіцца, палохаюцца першых урокаў, збягаюць да мамы патрымацца за руку. А потым навідавоку становяцца ўпэўненымі і смелымі. Просяцца на дадатковыя заняткі. Акрамя практычных навыкаў, выхаванцы спяшаюцца на сальфеджыа. Гэта тэарэтычныя асновы, без якіх цяжка стаць прафесіяналам. Каб падагрэць ахвоту малечы, настаўніца падае інфармацыю ў казачнай форме. За асноўны вучэбны фактар выбірае даступнасць.


Музычны слых Яўгеніі перадаўся больш ад мамы. Разам з тым, дзядуля па татавай лініі — арганіст. Жэня таксама хоча дасканала авалодаць інструментам. Ігра на ім асаблівая, непадобная да іншых, задзейнічаны рукі і ногі адначасова.


Пра сакральнае

Яўгенія Баговіч шчыра верыць у Бога, штодзень наведвае касцёл, звяртаецца да Усявышняга ў песнях. Яна выступае ў касцёльным хоры, пры храме займаецца вакалам з дзецьмі. Дзесяць маленькіх анёлкаў стараюцца пераймаць далікатнай і ўважлівай настаўніцы. Дарэчы, пры мясцовым касцёле дзейнічаюць тры хоры: дзіцячы, сярэдні і старэйшы, якім кіруе Анжэла Кіпрушава. Называецца ён "Фіат", што ў перакладзе "Хай будзе так!".


Яўгенія Баговіч не баіцца выпрабаванняў, у імя Пана Бога ахвотна здзяйсняе ахвяры. Ужо разоў сем адпраўлялася ў далёкі пілігрымны шлях з Міёр да Будслава, Росіцы, Браслава. Прайшоўшы дзясяткі і сотні кіламетраў да святыні, адчувае, як душа напаўняецца асалодай і ўсцешнасцю. Мазолі на нагах і стома — дробязі ў параўнанні з духоўным здароўем. Упершыню Жэня пайшла ў пілігрымку ў васьмігадовым узросце разам з роднымі. Гэтую падзею добра запомніла і перанесла годна.


Дзяўчына 13 разоў падарожнічала па Польшчы. У многім дзякуючы пробашчу Крыштафу Міянкіну, які па нацыянальнасці паляк і арганізуе падобныя паездкі. У іх праграме пераважна экскурсіі і, вядома, рэгулярныя касцёльныя малебны да Бога. Жэня праз вандроўкі і ўдзел у хоры амаль дасканала вывучыла польскую мову, добра ведае родную, на якой таксама вядзецца служба.


Пытаюся ў Яўгеніі Баговіч пра запаветную мару. "Хачу, каб свет быў шчаслівы", — адказвае не марудзячы. Што пажадаць канкрэтна для сябе, яна так і не прыдумала. Хучэй за ўсё, гэта і ёсць сведчанне высакароднай натуры, якая ўмее дзякаваць і радавацца таму, што мае. 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

Фота з архіва Я. Баговіч.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 725
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 35 103
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 627
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 11 807
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 11 019
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 10 746
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 902
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 23 октября 2017
Андрей, Василий, Иннокентий

Именины 22 октября 2017
Авраам, Ефим, Константин, Максим, Петр, Яков

Госці краін
free counters
Партнеры сайта