Авторизация
 

Міёрскі РК БРСМ удзельнічаў у лагеры на Верхнядзвіншчыне

 Курган Дружбы ў Верхнядзвінскім раёне размясціўся ў незвычайным месцы: на мяжы Беларусі, Расіі і Латвіі. З 27 па 30 ліпеня там у 26-ы раз прайшоў Міжнародны маладзёжны лагер "Бе-LA-Русь-2017", у якім прыняла ўдзел першы сакратар Міёрскага райкама БРСМ Вікторыя Пяткевіч.

На мяжы трох рэспублік сабраліся самыя актыўныя і ініцыятыўныя сябры маладзёжных арганізацый, клубаў па інтарэсах, а таксама ветэраны маладзёжнага руху. Віцебскую каманду прадставілі першыя сакратары райкамаў БРСМ на чале з кіраўніком абласной арганізацыі Віктарам Глушыным. Толькі з беларускага боку ў лагер прыехала 300 удзельнікаў з усіх рэгіёнаў і Мінска. Завіталі сябры Саюза за прагрэс моладзі Латвіі і Расійскага саюза моладзі.


З 1959 года Курган — сімвал баявой садружнасці партызан Беларусі, Латвіі і Расіі. Ветэраны вайны перадаюць эстафету дружбы маладому пакаленню. Сёлета закладзены новыя традыцыі ўшанавання агульнай памяці. Побач з ветэранскім Кастром Дружбы загарэўся маладзёжны. Удзельнікі лагера наведалі музей баявой славы і правялі мітынг памяці герояў Вялікай Айчыннай вайны.


Акрамя таго, у праграме шматлікія культурныя і спартыўныя мерапрыемствы, выставы, конкурсы бівуакаў і творчых візітовак. Самымі масавымі сталі спаборніцтвы па перацягванні каната, дартсе, чэмпіянаты па футболе і валейболе. Прадстаўнікі дэлегацый кожнай рэспублікі паўдзельнічалі ў дыскусійнай пляцоўцы "Моладзь трох краін — узаемадзеянне і супрацоўніцтва", абмяняліся вопытам і абмеркавалі сумесныя планы напярэдадні ХІХ Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў, які пройдзе ў кастрычніку ў Сочы.


— Мне здаецца, галоўная мэта такіх мерапрыемстваў — знаёмства з аднолькавымі па духу, сяброўскія стасункі, развіццё ўзаемадзеяння і, канечне, абмен вопытам. Нельга варыцца ў сваім соку, неабходна ведаць і бачыць на ўласныя вочы, як ідуць маладзёжныя справы ў суседзяў з іншых рэгіёнаў і рэспублік. Цудоўна, што існуе Курган Дружбы, які з'яднаў тры народы ў адзінае цэлае, — аналізуе Вікторыя Пяткевіч. 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 416
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 68 561
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 34 709
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 33 450
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 413
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 30 916
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 426
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 ноября 2018
Гавриил, Михаил, Павел, Рафаил, Марфа

Именины 20 ноября 2018
Александр, Алексей, Богдан, Валерий, Василий, Вениамин, Георгий, Григорий, Евгений, Иван, Иларион, Кирилл, Константин, Михаил, Николай, Павел, Сергей, Федор, Федот, Елизавета, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта