Авторизация
 

Творчасць перабродскага салоўкі Цімафея ФЁДАРАВА

 Цімафей ФЁДАРАЎ з татам-лесніком часта бывае ў лесе, збірае ягады і грыбы, а таксама слухае салаўя. Хлопца многія трапна параўноўваюць з ім, бо таксама залівіста спявае. Да таго ж, рэгулярна выступае на сельскай і раённай сцэне. Гледачы Цімафею сімпатызуюць, бо яркі і запамінальны. Нягледзячы на юны ўзрост і дробненькую постаць, мае моцны голас і вялікі талент, якім, як падрасце, абавязкова праславіць перабродскі край. 

Перабродскі край, дарэчы, здаўна багаты на спевакоў. Дастаткова прыгадаць народных артыстаў Рэспублікі Беларусь Васіля Юневіча і Міхаіла Шуманскага. Калі-небудзь Цімафей таксама абавязкова стане такім. Хто чуў яго голас, у гэтым не сумняваецца. "Калі Цімафей пераводзіўся з перабродскай школы ў новапагосцкую, у аддзеле адукацыі папярэдзілі, што да нас прыязджае спявак", — расказвае дырэктар установы Людвіга Марат.


Творчасць перабродскага салоўкі пачалася з садка. За куміра некалі для сябе выбраў лаўрэата "Еўрабачання" Андрэя Кунца. А любімыя артысты сучаснай беларускай эстрады — Леся Кодуш і Слава Нагорны. Яшчэ б! Леся — стрыечная сястра Цімафея. Сустракаюцца кожны раз, як толькі яна прыязджае ў родную Дзісну.


Цімафей расказвае, што размаўляў з сястрой наконт сваёй будучыні ў шоу-бізнесе. Яна падтрымлівае хлопчыка. Вельмі засмуцілася, што ён больш не наведвае музычнае аддзяленне школы мастацтваў у Міёрах. Займаўся там два гады, справы ладзіліся, вучыўся нотнай грамаце і вакалу. Ахвоту і здольнасць да музыкі перакрэслілі будзённыя цяжкасці. Каб дабрацца з Пераброддзя ў Міёры, трэба кожны раз падстройвацца пад аўтобус. Калі родная школа зачынілася і хлопец стаў вучыцца ў Новым Пагосце, сітуацыя ўскладнілася яшчэ больш.


"Цімафею абавязкова трэба займацца і развіваць талент. У нашай школе працуе вакальны гурток, але настаўніца музыкі сказала, што хлопцу там няма чаго рабіць. Тую праграму ён адолеў даўно. Будзем размаўляць з дырэктарам раённай школы мастацтваў, каб у Новым Пагосце стварыць філіял або вакальны клас. Пастараемся зрабіць усё магчымае, каб паспрыяць юнаму дараванню", — дзеліцца думкамі дырэктар новапагосцкай школы Людвіга Марат.


Цімафей прыгадвае, што вельмі сумаваў, калі давялося пакідаць родную школу. Там ён вучыўся да восьмага класа, часта выступаў, меў шмат сяброў. У новым калектыве прыжыўся лёгка. За класнага кіраўніка яго перабродская настаўніца Наталля Самсановіч. Аднакласнікі паспелі пачуць, як хлопчык спявае. Ён добра вучыцца па ўсіх прадметах. Адзіная сямёрка па беларускай мове, і то паспрабуе падцягнуць. Знешне спакойны і сціплы, разам з тым, не супраць пасваволіць — звычайнае жаданне для юнага ўзросту.


Дома Цімафей дапамагае бацькам. А мама гатуе яму розныя ласункі, блінцы з тварагом. Яна прафесійны повар, карміла дзяцей у санаторыі "Расінка", да нядаўняга ў перабродскім садку выхоўвала дашкалят. Сястра і браты ўжо дарослыя. Хутка вырасце і салоўка, вылеціць з бацькоўскага гнязда ў вялікі свет. Калісьці з усмешкай прыгадае такое параўнанне, да якога вельмі дарэчы далучыць слова "залаты". 

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА. 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта