Авторизация
 

Дзісенец Мікалай Маркевіч не чакае з мора надвор'я

 Не трэба высакамоўных слоў пра любоў да радзімы, займіцеся справамі, якія дакажуць вашы пачуцці. Малады дзісенец Мікалай Маркевіч не чакае з мора надвор'я, актыўна дзейнічае і атрымлівае ад гэтага пэўнае задавальненне. 

Чытачам хлопец ужо вядомы як арганізатар леташніх суботнікаў, дзе дзісенская моладзь прыводзіла ў парадак парк і пляж. Сёлета актывісты зноў прыбралі парк. Не толькі прыбралі. Добраўпарадкаванне тут разгарнулася шырокім фронтам. На суботнік сабралася 10 чалавек — куды менш чым летась. Былыя выпускнікі раз’ехаліся, цяперашнія рыхтаваліся да экзаменаў. У Дзісне мала маладога актыву, і асноўная праблема— міграцыя. Аднак паслы добрай волі, якія ўзяліся за справу, аказаліся "не з робкага дзясятку". Забетаніравалі плошчу пад лаўкі, якія жыллёва-камунальная гаспадарка даставіла са скверу. Пафарбавалі месцы для адпачынку і сметніцы, прыбралі тэрыторыю, а ў канцы парку пад павеццю паставілі столік і лавачкі, зробленыя ўласнымі рукамі.


 Летась Мікалаю Маркевічу ўдалося ажыццявіць адну з ідэй — паставіць шлагбаум перад уездам у парк. Усё дзеля таго, каб захаваць тут акуратнасць і прыгажосць. Аднак некаторым нядобразычліўцам такая задума не спадабалася, і сёлета яны наважыліся расправіцца з бар'ерам. Мікалай, шчыра кажучы, у недаўменні. Шлагбаум устаноўлены па згодзе з мясцовым кіраўніцтвам. Каму ён перашкаджаў? Хлопец у сацыяльным сеціве каменціруе: "Я не думаў, што дойдзе да такога і таму ўнізе не так моцна заварыў шво. Можа, яго знеслі пры дапамозе машыны і троса, бо рукамі гэта зрабіць проста немагчыма". Аднак дзісенец не адчаіўся: шлагбаум зноў на месцы.


Энтузіязм у Мікалая Маркевіча толькі мацнее і ўмацоўваецца. Хоча зрабіць больш. Давёў да ладу двухпавярховы дом, які гадоў 15 стаяў закінутым. За два гады адрэстаўраваў згарэлы матацыкл "Honda Gold Wing 1800", які лічыцца лепшым турыстычным жалезным канём. На ім дзісенец вандруе па прыгожых мясцінах. З таварышамі-байкерамі пабывалі, напрыклад, на Браслаўскім і Асвейскім азёрах, на Нарачы і ў Сянно…


 Мікалай Маркевіч любіць свой горад, і не сумняваецца, што здольны для яго на многае. Хлопцу ўсяго 25. Хто яшчэ ў такія гады можа пахваліцца падобнай разважлівасцю і гаспадарлівасцю, і такім жа апантаным патрыятызмам? 

Алена БАСІКІРСКАЯ.

скачать dle 11.3
рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Наведвальнікі, змешчаныя ў групе Гости, не могуць пакідаць каментары да дадзенай публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Вконтакте
  • Facebook
  • OK
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 75 486
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 32 376
  • 1

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 12 109
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 10 914
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 10 877
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 9 917
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 3 793
  • 2
Курс валют в Беларусь
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 августа 2017
Александр, Василий, Макар, Максим, Марк, Мартин, Федор, Мария

Именины 23 августа 2017
Вячеслав, Роман, Афанасий

Госці краін
free counters
Партнеры сайта